В Шумилинском районе начались встречи с кандидатами в депутаты Палаты представителей

Общество

Виктор Мирош на встрече с избирателями в "Шумилинском райагросервисе"

Пачаліся сустрэчы з кандыдатамі ў дэпутаты
Выбарчая кампанія ўступіла ў самы актыўны і цікавы перыяд – пачалася агітацыя за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Сёлета ва ўсіх выбарчых акругах Віцебшчыны вылучаны па некалькі кандыдатаў у дэпутаты, якія будуць змагацца за галасы выбаршчыкаў. Сустрэчы з кандыдатамі і іх даверанымі асобамі, пікеты, выступленні па радыё і тэлебачанні, іншыя дазволеныя заканадаўствам формы работы з выбаршчыкамі павінны пазнаёміць грамадзян з перадвыбарнымі платформамі і біяграфіямі кандыдатаў, дапамагчы зрабіць выбар.
У аўторак сустрэчы з выбаршчыкамі нашага раёна правёў кандыдат ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка” В. В. Мірош. Сустрэча з кандыдатам прайшла ў актавай зале УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”. Віктар Вікенцьевіч расказаў сваю біяграфію: нарадзіўся на Глыбоччыне, закончыў тэхнікум, Полацкі ўніверсітэт,  прайшоў працоўны шлях ад электрыка да намесніка старшыні Гарадоцкага райвыканкама, старшыні раённага Савета дэпутатаў. Працаваў дырэктарам Гарадоцкай птушкафабрыкі, апошнія два гады выконваў абавязкі дырэктара Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі.
“Не магу і не хачу абяцаць чагосьці нерэальнага, бо ведаю сітуацыю ў краіне, у эканоміцы, але цвёрда абяцаю дапамагаць у сацыяльна-экана-мічным развіцці нашых раёнаў”,  – сказаў В. В. Мірош. Кандыдат расказаў пра сваё бачанне работы ў парламенце як выразніка і абаронцы інтарэсаў сельскіх раёнаў, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і вяскоўцаў. Асноўныя напрамкі гэтай дзейнасці кандыдат бачыць у ліквідацыі дыспарытэту цэн на аграрную і прамысловую прадукцыю, у стварэнні ўмоў для эфектыўнай работы аграпрамысловага сектара эканомікі з улікам рэгіянальных асаблівасцей.
Сустрэчы з выбаршчыкамі былі таксама наладжаны ў аграгарадку Кардон і гарадскім пасёлку Обаль, на Обальскім керамічным заводзе. Жыхары раёна мелі магчымасць задаць пытанні кандыдату ў ходзе сустрэч ці пасля іх у індывідуальным парадку.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №65 ад 19.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *