Теледебаты кандидатов в депутаты по Городокскому округу №21 пройдут 31 августа

Новости

Тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты  – 31 жніўня
Тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21 будуць трансліравацца па тэлеканале “Беларусь 3” 31 жніўня 2016 года ў 19 гадзін 30 хвілін.
Нагадаем, што па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання зарэгістраваны чатыры кандыдаты ў дэпутаты:
Іваноў Павел Юр’евіч, 18 красавіка 1988 года нараджэння, менаджар па продажах індывідуальнага прадпрымальніка Іванова Ю. С., які пражывае ў г. Гарадок Віцебскай вобласці, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Мае ва ўласнасці легкавы аўтамабіль, гадавы даход за 2015 год склаў 17 367 857 беларускіх рублёў;
Лыхалат Максім Аляксандравіч, 31 ліпеня 1983 года нараджэння, галоўны спецыяліст землеўпарадкавальнай службы Гарадоцкага райвыканкама, які пражывае ў г.п. Езярышча Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, член Камуністычнай партыі Беларусі. Мае ва ўласнасці жылы дом і зямельны ўчастак ў г. п. Езярышча, легкавы аўтамабіль, гадавы даход за 2015 год скалаў 76 625 366 беларускіх рублёў;
Міраш Віктар Вікенцьевіч, 6 кастрычніка 1965 года нараджэння, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка”, які жыве ў г. Гарадок Віцебскай вобласці, беспартыйны. Мае ва ўласнасці кватэру ў г. Гарадок, легкавы аўтамабіль, гадавы даход за 2015 год склаў 254 230 615 беларускіх рублёў;
Сямашка Валерый Аляксеевіч, 13 лістапада 1950 года нараджэння, кіраўнік фізічнай культуры аграрнага каледжа УА “Віцебская ордэна “Знак Пашаны” акадэмія ветэрынарнай медыцыны”, які жыве ў в. Лужасна Віцебскага раёна, гадавы даход за 2015 год склаў 113 243 200 беларускіх рублёў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *