Первоклассники СШ №2 г.п. Шумилино говорят о автономных пожарных извещателях

Безопасность Главное Молодёжь Новости Образование Общество

A fire alarm is actuated at a burning house.

Маленькі вартаўнік, які не спіць ні хвіліны. Хто гэта?

У рубрыцы «Азбука бяспекі» маленькія жыхары раёна, першакласнікі Шумілінскай СШ № 2, расказалі, што яны ведаюць пра аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі – прыборы, якія могуць выратаваць жыццё. Ратавальнікі перакананы: чым раней дзеці навучацца правільна карыстацца такімі прыладамі, тым больш бяспечным будзе іх дом.


Гушчына Мілана ўпэўнена тлумачыць:

– Гэты прыбор пішчыць, калі ў кватэры дым. Ён патрэбны, каб адразу даведацца, ці ёсць пажар. Каб праверыць, ці працуе ён, трэба націснуць кнопку. Калі запішчыць – значыць усё добра.


Баравікоў Міша ўжо ведае пра догляд за апавяшчальнікам:

– У нас дома ёсць такі прыбор. Ён апавяшчае пра пажар. Калі не пішчыць, значыць трэба памяняць батарэйку.


Качарагін Іван расказвае пра правілы паводзінаў:

– У нас такі прыбор вісіць на столі ў двух пакоях. Тата і мама гаварылі мне, што ён пішчыць, калі ў кватэры дымна. Я яшчэ ведаю, што пры пажары трэба выбягаць на вуліцу і клікаць людзей на дапамогу.

Парады ад ратавальнікаў

Што важна ведаць дзецям пра пажарныя апавяшчальнікі

*Дзе ўстанаўліваць апавяшчальнік – прыбор трэба мацаваць на столі, бо дым падымаецца ўверх. У дзіцячым пакоі ён асабліва важны.

*Як праверыць прыбор – раз у месяц трэба націскаць кнопку тэсту. Калі прыбор пішчыць – ён спраўны.

*Калі мяняць батарэйку – калі апавяшчальнік выдае кароткія перыядычныя сігналы, гэта знак, што батарэйка «садзіцца».

*Што рабіць пры сігнале – дзіця павінна адразу пакінуць пакой, паклікаць дарослых і выйсці на вуліцу.

*Чаму апавяшчальнік важны – ён можа разбудзіць нават уначы і даць час выбрацца з дома.

!Ратавальнікі кажуць: «Апавяшчальнік – гэта маленькі вартаўнік, які не спіць ні хвіліны».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *