Шумилинские спасатели проводят акцию «В центре внимания — дети!»

Актуалии Общество

“У цэнтры ўвагі – дзеці!”
З 22 жніўня па 23 верасня праходзіць маштабная рэспубліканская акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці!”, прымеркаваная да пачатку навучальнага года.
Шумілінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях актыўна ўключыўся ў правядзенне мерапрыемстваў у рамках акцыі. На першым этапе выратавальнікі плануюць правядзенне ў гандлёвых аб’ектах, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей, навучальных конкурсаў, віктарын, тэматычных гульняў для дзяцей, прафілактычных гутарак з бацькамі, распаўсюджанне нагляднай прадукцыі, а таксама размяшчэнне камплектаў баявой вопраткі выратавальнікаў, вогнетушыцеляў і аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
На другім этапе акцыі супрацоўнікі аддзела правядуць разнастайныя мерапрыемствы ў агульнаадукацыйных навучальных установах, пасля – у дашкольных.
Андрэй САСНОВІЧ, начальнік Шумілінскага РАНС.
Надрукавана ў №67 ад 26.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *