Инициатива и предприимчивость нужны для создания своего дела

Экономика

“Люб Эл Плюс”: надзейнасць і якасць
Ідэю стварыць прыватнае прадпрыемства Уладзімір Ермаловіч выношваў даўно. Але то часу не ставала, то грошай. Тым не менш, ён пакрыху крочыў да сваёй мары. І ў мінулым годзе з’явілася  прыватнае гандлёва-будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства “Люб Эл Плюс”.
За які год работнікі “Люб Эл Плюс” (іх тут дзесяць чалавек) паспелі заваяваць аўтарытэт у раёне. Яны рабілі замену электраправодкі ў Крывасельскай, Ляжнёўскай, Навікоўскай школах, займаліся мантажом электраабсталявання на жывёлагадоўчым комплексе ў “АграБаравінцы”, зараз прыступілі да работы на ферме ў Амбросавічах.
“Дэвіз нашага прадпрыемства – надзейнасць і якасць, – гаворыць дырэктар прадпрыемства У. Я. Ермаловіч. – Яшчэ не было такога, каб нам выстаўлялі прэтэнзіі да работы. Усе заяўкі запісваем, потым прызначаем зручны для чалавека час. Як дырэктар прадпрыемства, я вельмі ўдзячны сваім работнікам – ініцыятыўным, прадпрымальным і на-дзейным. Электрамантажнік Юрый Прыгожы, прараб Дзмітрый Жыгуноў, манцёр па рамонту электраабсталявання Дзмітрый Ламака – калегі па рабоце, якія паспелі стаць добрымі сябрамі.”
У пачатку сваёй дзейнасці прадпрыемства займалася толькі электрамантажнымі работамі і электрафізічнымі вымярэннямі, сёння ж спектр паслуг значна пашырыўся. Зараз звяртаюцца на прадпрыемства і па рамонце электраабсталявання аўтатранспарту, і па перамотцы электрарухавікоў — на такія паслугі ў чаргу выстраіліся літаральна ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна. Асвоілі таксама рамонт электраінструментаў накшталт “BOSCH” і  лазерных і матрычных прынтараў, запраўку картрыджаў, падключэнне жылых дамоў да электрасетак па прынцыпе “аднаго акна”. А нядаўна прадпрыемства заключыла дагавор з аддзелам адукацыі на абслугоўванне тэхналагічнага абсталявання харчовых блокаў. Рамантуюць электрапліты, воданагравальнікі, халадзільнікі, тэлефонныя апараты і пыласосы. Выйшлі і за межы раёна – займаліся электразабеспячэннем цэнтраў МТС у Гомелі, Мінску і Магілёве, рабілі электрамантажныя работы на некаторых аб’ектах у Наваполацку. Запрасілі заняцца механікай сцэны ў Лёзненскім Доме культуры, будуць рамантаваць Лёзненскі ГДК да будучых “Дажынак”.
А ў планах – зрабіць станцыю СТА па абслугоўванню электраабсталявання аўтатранспарту, заняцца гандлем лямпачак дзённага святла і інфрачырвоных, аўтаматычных выключальнікаў. А гэта ў сваю чаргу абавяжа адкрыць сервісны цэнтр па гарантыйнаму абслугоўванню электраабсталявання.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №31 ад 26.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *