В Шумилинском районе работали наблюдатели от БДИПЧ ОБСЕ

Общество

Міжнародныя наглядальнікі ў Шуміліне
У мінулую пятніцу, 26 жніўня, група доўгатэрміновых міжнародных наглядальнікаў на выбарах у парламент краіны ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ/АБСЕ) наведала Шумілінскі раён.
Кірстан Ёргансан (Данія) і Міхаэль Ікас (Германія) сустрэліся з прадстаўнікамі органаў улады, праваахоўных органаў, рэдакцыі раённай газеты, наведалі шэраг выбарчых участкаў. Міжнародных наглядальнікаў цікавіла арганізацыя выбараў у раёне, роля органаў улады ў выбарчым працэсе, умовы правядзення агітацыйнай работы кандыдатамі ў дэпутаты, роўнасць доступу іх да СМІ і іншае.
Доўгатэрміновыя наглядальнікі таксама прапрацоўвалі ўмовы для работы кароткатэрміновых наглядальнікаў ад сваёй місіі, якія будуць працаваць у нашым раёне непасрэдна ў дзень выбараў 11 верасня.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2016 г.



2 комментария по теме “В Шумилинском районе работали наблюдатели от БДИПЧ ОБСЕ

  1. Почему не взяли у них интервью? Или команды не было?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *