Агрохолдинг в действии: механизаторы из «Ловжанского» помогают своим коллегам в Городке и Бешенковичах

Сельское хозяйство Экономика

На жніво – у Гарадоцкі раён
У канцы мінулага тыдня ў ААТ “Лаўжанскае” было ўбрана 628 гектараў зерневых (94,4% да плана).  Ураджай зерневых сёлета ў ААТ “Лаўжанскае” не вельмі добры. Усяго намалацілі 1863 тоны, у той час як у мінулым, мякка кажучы, годзе было ў два разы больш. Засталося ўбраць толькі 12 га ячменю і 25 гектараў зернебабовых. І калі ў пачатку жніва ў гаспадарцы працавала сем камбайнаў, то на фінішы ўборачнай працуюць толькі тры. Астатнія механізатары пераселі на трактары з плугамі – рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых зерневых, якіх гаспадарка мяркуе засеяць каля тысячы гектараў.
ААТ “Лаўжанскае” разам з 19-цю сельгаспрадпрыемствамі вобласці ўваходзіць у інтэграцыйную структуру Віцебскага мясакамбіната. Таму мікіціхінскія механізатары дапамагаюць сваім калегам: Аляксандр Махнач і Андрэй Хадзюкоў на мінулым тыдні на сваіх камбайнах паехалі на ўборку зерневых ва УП “Паўночнае” Гарадоцкага раёна, а механізатар Дзмітрый Звераў на сваім МТЗ-1221 сеяў азімы рапс ва УП “Свіціна-ВМК” Бешанковіцкага раёна. У адказ за дапамогу “Свіціна-ВМК” пазычыла сеялку вытворчасці Віцебскага маторарамонтнага завода лаўжанцам. На ёй зараз і працуе Дзмітрый у роднай гаспадарцы. Кажа, што зручна: новая сеялка не толькі сее насенне, але і ўносіць мінеральныя ўгнаенні. ААТ “Лаўжанскае” трэба засеяць 150 гектараў азімага рапсу.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *