25 лет назад на Чернобыльской АЭС взорвался реактор.

Общество

229 жыхароў раёна закрануў чарнобыльскі смутак
Служба медыцынскага кантролю за станам здароўя пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС працуе ў паліклініцы цэнтральнай раённай бальніцы. Амаль 20 год гэтай справай займаецца медстатыст Л. Р. Аўрова.
Любоў Рыгораўна збірае даныя па ахопу дыспансерызацыяй ліквідатараў, перасяленцаў (дарослых і дзяцей, якія выехалі з забруджаных раёнаў), дзяцей, народжаных у сем’ях, пацярпелых ад аварыі.
“Калі нехта ўспамінае пра Чарнобыль толькі 26 красавіка, я, па сваім абавязку, звяртаюся да гэтай трагедыі кожны дзень, – кажа медстатыст. – Кожны дзень на сувязі з участковымі тэрапеўтамі, урачамі агульнай практыкі, бо яны непасрэдна займаюцца пытаннямі дыспансерызацыі гэтай катэгорыі жыхароў раёна…”
Любоў Рыгораўна пільна сочыць, каб усе прайшлі неабходныя абследаванні.
Сёння ў чарнобыльскім рэгістры ЦРБ значацца 229 жыхароў раёна, у тым ліку чацвёра падлеткаў і адно дзіця, якое стала інвалідам з-за наступстваў чарнобыльскай аварыі. Усе яны маюць магчымасць прайсці поўнае бясплатнае абследаванне ў раённай паліклініцы, па паказчыках маюць першачарговае права на атрыманне пуцёвак для бясплатнага санаторна-курортнага лячэння.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Без суперажывання няма выхавання
“Без суперажывання трагічных момантаў немагчыма выхаваць у людзей пачуццё асабістай адказнасці за тое, што адбываецца вакол нас», — так лічыў адметны беларускі мастак Міхаіл Савіцкі, які ў 1993 годзе стварыў цыкл трагічных палотнаў «Чорная быль».
Перакананне вялікага мастака цалкам па-дзяляе і дырэктар Обальскай СШ А. М. Штокін. Падчас правядзення дня інфармавання Аляксандр Мікалаевіч пазнаёміў членаў інфармацыйна-прапагандыскай групы райвыканкама з арганізаванай у школе выставай па творах мастака. Выстава прысвечана 25-годдзю чарнобыльскай трагедыі.
У 10 карцінах — «Плач аб зямлі», «Пакінутыя», «Доля», «Чарнобыльская мадонна», «Відушчы», «Эвакуацыя», «Настальгія», «Крыж надзеі», «Забароненая зона», «Вечар» — мастак перадаў усе бакі чарнобыльскай трагедыі. Спалучэнне старажытных хрысціянскіх сімвалаў з жорсткімі рэаліямі XX стагоддзя  нясуць вялікае эмацыянальнае ўздзеянне.
Гэта горкая памяць, але дзеці павінны ведаць, каб не дапусціць падобнае, каб узмацняць адказнасць за лёс сваёй зямлі, перакананы ў Обальскай школе.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №31 ад 26.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *