Шумилинские футболисты вышли на второе место в своей группе

Новости Спорт, туризм

ФК “Шуміліна” на другім месцы
У суботу прайшлі матчы 12 туру абласнога першынства па футболе ў групе “А”.
ФК “Шуміліна” дома прымаў глыбоцкіх футбалістаў. Матч меў надзвычай важнае значэнне для размеркавання месцаў у групе. Вось і выдалі каманды вельмі асцярожны першы тайм – футбалісты не рызыкавалі. Адзіны востры момант у першыя 45 хвілін стаў галявым: на 10-й хвіліне глыбоцкія футбалісты збілі ў сваёй штрафной шумілінскага нападаючага і Канстанцін Кіташоў упэўнена рэалізаваў пенальці.
А вось другі тайм стаў сапраўднай асалодай для футбольных заўзятараў, якіх багата прыйшло падтрымаць шумілінскую каманду. Першыя хвіліны сталі сапраўдным бенефісам Сяргея Фінашына, які двойчы заставіў капітуляваць глыбоцкага галкіпера і зрабіў лік 3:0. ФК “Глыбокае” кінуўся адыгрывацца і змог забіць два мячы. 3:2. Неяк адразу сцішылі трыбуны: няўжо другі раз запар ФК “Шуміліна”, маючы галявы адрыў, не зможа перамагчы? Але шумілінскія футбалісты праявілі сябе толькі з лепшага боку. Супакоіліся, сабраліся і пабеглі шукаць шчасця ля чужых варот. Андрэй Шантур робіць лік 4:2, а Сяргей Фінашын аформіў хет-трык і зрабіў лік канчатковым – 5:2 на карысць ФК “Шуміліна”. Другія матчы: ФК “Шаркаўшчына” – ФК “Міёры” – 0:6; ФК “Лепель” – ФК “Паставы-ПМЦ” – 4:2.
Перамога вывела ФК “Шуміліна” на другі радок турнірнай табліцы. Адставанне ад міёрскіх футбалістаў складае два ачкі, адрыў ад лепельскіх – адно ачко. Так што барацьба ў групе працягваецца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *