Первенство района по шахматам: подрастает достойная смена

Актуалии Спорт, туризм

Ідзе дастойная змена
Адбылося першынство раёна па шахматах. Спаборніцтва сабрала пяць каманд, частка шахматыстаў прымала ўдзел у асабістым заліку.
Сярод жанчын ва ўпартай барацьбе перамагла спартсменка з КУСГП ”Сіроцінскі” Наталля Прыгун, другое месца заняла Аксана Далімаева з аддзела адукацыі.
Не менш напружанай была барацьба ў мужчын. Калі з пераможцам стала ясна з першых партый (ніводнай не прайграў і набраў максімальную колькасць ачкоў Дзмітрый Шэўчык), то за другое-трэцяе месцы ўпарта змагаліся Уладзімір Грыбаў і Мікалай Радайкін. Дзякуючы перамозе ў асабістай сустрэчы,  другім на  першынстве застаўся Уладзімір Іванавіч.
Асобна хочацца сказаць пра юнага шахматыста Сяргея Шынкевіча. У яго была ўсяго адна перамога, аднак ніводнай партыі ён не “праваліў”, згуляў на рэдкасць учэпіста. Гуляючы з Сяргеем Кузьмінічам, меў пазіцыйную перавагу, аднак у эндшпілі яму не хапіла вопыту.
Па суме ачкоў лепшай стала каманда аддзела адукацыі, другія былі  сіроцінцы, трэція — каманда лясгасу. Пераможцы ў камандным і асабістым заліках ад аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №10 ад 03.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *