Голый хулиган пугает жителей Язвино

Происшествия

Дачны эксгібіцыяніст
Эксгібіцыянізм – форма адхілення ў сексуальных паводзінах, калі сексуальнае задавальненне дасягаецца шляхам дэманстрацыі палавых органаў незнаёмым асобам, звычайна процілеглага полу, а таксама ў публічных месцах. Як правіла, эксгібіцыяніст не разлічвае на працяг кантакту або завязванне адносін. Мэта такіх паводзінаў – выклікаць спалох, цікаўнасць і здзіўленне. Праява іншых эмоцый (да прыкладу, абыякавасці) не задаволіць эксгібіцыяніста і, больш таго, можа стаць прычынай яго агрэ-сіўных паводзін.
“З пункту гледжання закона эксгібіцыянізм  разглядаецца як хуліганства, – адзначае старшы следчы райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Казлоўскі. – За такія паводзіны можна пазбавіцца волі да трох гадоў”.
Нядаўна супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта ўзбудзілі крымінальную справу ў адносінах да 62-гадовага мужчыны. Жыхар Верхнядзвінска на лета прыязджае ў Яз-віна, дзе ў яго ёсць дом. На першы погляд гэта прыстойны мужчына, пенсіянер, жанаты. У яго вышэйшая адукацыя.
Толькі вось яго паводзіны нармальным людзям не зразумець. Любіць мужчына выйсці на двор у халаце на голае цела. А калі міма праходзяць жанчыны, то …агаляецца.  Вяскоўцы, як правіла, рэагавалі на такія паводзіны дачніка з усмешкай, успрымаючы яго як дзівака. Але ўсяму прыходзіць канец. У той жнівеньскі дзень мужчына агаліўся перад маці і яе непаўналетняй дачкой, якія праязджалі на веласіпедах каля дома дачніка. Такога нахабства і непавагі да этычных і маральных нормаў жанчына вытрымаць не магла, таму і напісала заяву ў праваахоўныя органы.
Зараз вядзецца следства, падчас якога будзе праведзена і медыцынская экспертыза. І ўжо “ўсплылі” цікавыя факты пра дачнага эксгібіцыяніста. Так, вясной у гарадскім парку Верхнядз-вінска мужчына агаляўся перад людзьмі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *