Праздник для первоклассников прошёл в центре культуры Шумилино

Культура Образование

“У казачным горадзе ўсё бывае”
Адразу пачынаць дарослае жыццё сапраўднага вучня – гэта не проста складана, а яшчэ і навошта. Так і засумаваць нядоўга. А каму патрэбны сумныя першакласнікі? Так падумалі работнікі раённага цэнтра культуры і 1 верасня наладзілі для малых сапраўднае свята. І гаворка тут не пра традыцыйную святочную лінейку на школьным двары, а пра інтэрактыўную пазнавальную казку, якая прайшла на сцэне РЦК, актыўнымі гледачамі і галоўнымі героямі якой сталі шумілінскія першакласнікі.
На сцэну выйшаў самы папулярны персанаж Мікалая Носава і запрасіў дзетак у казачны горад, дзе, кажуць, усё бывае. Нязнайка (Вераніка Саладухіна) забаўляў дзяцей жартамі, прымушаў пець, танцаваць, маляваць, праяўляць усе магчымыя таленты.
Цэлая зала шчаслівых першакласнікаў – а што яшчэ трэба для добрага старту вялікага і цікавага школьнага жыцця.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *