Акция за здоровый образ жизни прошла в Лесковичах

Здоровье Молодёжь

“Моладзь за здаровы лад жыцця”
У суботу ў Лескавічах прайшла раённая акцыя “Моладзь за здаровы лад жыцця”. Арганізатары мерапрыемства – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама пры ўдзеле райкама ГА БРСМ і ФК “Здароўе” – крэатыўна падышлі да сёлетняга мерапрыемства.
На пачатку акцыі вядучыя расказалі пра правілы здаровага лад жыцця, моладзь выказала цвёрдае “Не!” алкаголю, тытуню і наркотыкам. Дарэчы, хочацца выказаць ухвальныя словы аднаму з вядучых мерапрыемства Георгію Нуждзіну, які ўдала дэбютаваў у ролі вядучага раённага забаўляльна-пазнавальнага мерапрыемства.
Медыцынская сястра раённай гімназіі В. П. Бадрова расказала пра цукровы дыябет, яго небяспеку. Валянціна Пятроўна падкрэсліла, што адна з прычын захворвання – няправільнае харчаванне. І далей ужо гаворка ішла пра здаровае харчаванне.
Знаходкамі сёлетняга мерапрыемства сталі маладзёжны флэшмоб і квест “Лабірынты здароўя”.
А далей пайшла сапраўдная альтэрнатыва шкодны звычкам. Прычым, маладыя людзі актыўна бралі ўдзел на ўсіх імправізаваных пляцоўках: багатая фантазія, выдумка – гэта конкурс малюнкаў; смех, спартыўны азарт, радасць перамогі – гэта спартыўныя гульні ад ФСК “Здароўе”. Ітэлектуальныя конкурсы і забавы прапанавала пярвічная арганізацыя ГА БРСМ раённай гімназіі. Дапоўнілі мерапрыемства канцэртныя нумары артыстаў раённага Цэнтра культуры, дзіцячай школы мастацтваў і раённай гімназіі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *