Что связывает 234 Ярославскую стрелковую дивизию и Слободскую школу?

Актуалии Образование

Куток баявой славы: новае жыццё
Куток баявой славы 234-й Яраслаўскай стралковай дывізіі ў Слабадской школе быў заўжды. Я добра памятаю, як мы, вучні, ладзілі там экскурсіі, запрашалі гасцей, якія прыязджалі на магілы родных 9 мая. Мы вялі перапіску з блізкімі герояў, дапамагалі ім знайсці інфармацыю, у школе нават працаваў клуб “Пошук”. Гэта сапраўды было цікава.
Ведаю, што нейкі час работа кутка была спынена – не ставала памяшкання, а ўсе матэрыялы захоўваліся ў архіве. Але ў апошнія гады педагогі і вучні на чале з дырэктарам Аленай Пузікавай актыўна ўзяліся адраджаць свой музей.
Усім зразумела, што гэта вельмі важна не толькі для патрыятычнага выхавання дзяцей, але і для ўсяго аграгарадка. “Зараз наладжваюцца экскурсіі для вучняў. Плануем праводзіць экскурсіі для жыхароў вёскі, а таксама для гасцей – родных загінуўшых салдат, якія прыязджаюць у Дзень Перамогі на брацкія могілкі ў Дворышча”, – расказала намеснік дырэктара Аксана Шынкевіч.
Афармленнем экспазіцый, сістэматызацыяй і падрыхтоўкай матэрыялаў займаліся ўсе разам. Адкрылі дзве новыя экспазіцыі: “Героі Шуміліншчыны” і “Паўтарылі лёс Хатыні”. Вялікую работу ў гэтым накірунку праводзіць настаўніца гісторыі Марына Налецкая. Плануецца, што хутка ў музеі з’явіцца экспазіцыя, прысвечаная гісторыі школы.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 71 ад 09.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *