Выборы состоялись по всем 110 округам Беларуси

Актуалии Новости

Парламенцкія выбары адбыліся ва ўсіх 110 выбарчых акругах Беларусі, паведаміла ўчора на прэс-канферэнцыі старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Як паведамляе ЦВК Беларусі, яўка выбаршчыкаў па краіне склала 74,32%. Найбольш высокая яўка зафіксавана ў Магілёўскай вобласці – 80,9%. На Віцебшчыне прагаласавалі амаль 80% выбаршчыкаў. В Брэсцкай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 77,53%, у Гродзенскай – 76,19%, у Мінскай – 75,35%, у Гомельскай – 75,14%, у горадзе Мінск – 61,11%. На выбарчыя ўчасткі за межамі Беларусі прыйшлі прагаласаваць 66,12% ад унесеных у спісы выбаршчыкаў.

Лідзія Ярмошына адзначыла высокую актыўнасць выбаршчыкаў на сёлетніх выбарах дэпутатаў парламента: “Можна быць задаволенымі такой высокай актыўнасцю выбаршчыкаў. Дарэчы, адразу ж магу сказаць, што нават па тых зваротах у ЦВК можна меркаваць, што выбаршчык быў зацікаўлены прыняць удзел у выбарах. Калі раней паступалі просьбы не накіроўваць запрашэнні, то цяпер наадварот”.

Па папярэдніх даных Цэнтрвыбаркама, па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21 дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання абраны Мірош Віктар Вікенцьевіч.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *