Больш за 90 маладых спецыялістаў прыехала ў раён
Сёлета ў наш раён пасля заканчэння навучальных устаноў краіны прыехаў 91 малады спецыяліст. Яны папоўнілі новымі кадрамі 35 прадпрыемстваў і ўстаноў Шуміліншчыны. 34 маладыя чалавекі маюць за плячыма вучобу ў вышэйшых навучальных установах і адпаведны дыплом, 57 – з сярэдняй спецыяльнай прафесійнай адукацыяй.
Больш за ўсё маладых спецыялістаў – 24 чалавекі (8 – з вышэйшай адукацыяй) прыехала ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Папаўненне прынялі восем з дзесяці існуючых сельгасгаспадарак. Для васьмі спецыялістаў знайшлося працоўнае месца ў ААТ “Прыазёрны мір”. Арганізацыя ўмацавалася двума бухгалтарамі, эканамістам, тэхнікам-механікам, інжынерам па эксплуатацыі МТП, аграномам, загадчыкам майстэрні, інспектарам па кадрах. 4 маладыя хлопцы і дзяўчыны працуюць ва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” – два бухгалтары, галоўны эканаміст і вядучы інжынер па ахове працы, пажарнай і транспартнай бяспецы. У КУСГП “Мішневічы” прынялі на работу трох маладых спецыялістаў: галоўнага інжынера, токара, слесара па рамонце і абслугоўванні сельскагаспадарчых машын. Таксама трое ўладкаваліся ў СФГ “Раднік” – інжынер-электрык і два тэхнікі-механікі. КУСГП “Сіроцінскі” стаў першым месцам работы для дваіх маладых хлопцаў – ім прапанавалі пасады загадчыка майстэрні і начальніка ўчастка. КУСГП “Ульскі” займела маладога ветурача і электраманцёра. У ААТ “Прыдзвінскі” малады спецыяліст працуе на пасадзе бухгалтара, у ААТ “Лаўжанскае” – на пасадзе інжынера.
19 чалавек (9 з вышэйшай адукацыяй, усе выпускнікі ВДУ імя П. М. Машэрава) папоўнілі рады педагогаў раёна. Тры маладыя настаўнікі (два настаўнікі англійскай мовы і адзін настаўнік фізікі) прыйшлі працаваць у Шумілінскую СШ №1. Трох спецыялістаў (настаўнікі фізікі, нямецкай мовы, англійскай мовы) прыняла на працу Обальская СШ. На настаўнікаў матэматыкі і беларускай мовы і літаратуры пабагацела Мішневіцкая СШ, на настаўніка пачатковых класаў і двух выхавальнікаў – Слабадская д/с-СШ. Першым працоўным месцам для двух трэнераў-выкладчыкаў стала Шумілінская ДЮСШ. Падмацаваліся маладымі педагогамі таксама Шумілінская СШ №2 (настаўнік нямецкай мовы) і Башнёўская СШ (настаўнік пачатковых класаў). На пасадзе педагога-псіхолага спрабуюць свае сілы маладыя спецыялісты ў Шумілінскім сацыяльна-педагагічным цэнтры, Шумілінскіх я/с №2 і Шумілінскіх я/с №4, на пасадзе кіраўніка фізвыхавання – Шумілінскі я/с №1, музычнага кіраўніка – Обальскі я/с.
18 маладых спецыялістаў (9 чалавек – з вышэйшай адукацыяй) прыбыло ў Шумілінскую цэнтральную раённую бальніцу. Так, медыцынская галіна раёна папоўнілася маладымі ўрачамі: тэрапеўтам стацыянара, двума ўчастковымі тэрапеўтамі, хірургам, анестэзіёлагам-рэаніматолагам, двума ўрачамі агульнай практыкі, двума ўрачамі-інтэрнамі. На пасады фельчараў ФАПаў уладкаваны тры медыкі, зубных фельчараў – таксама тры маладыя спецыялісты. Прыйшлі ў ЦРБ і тры медыцынскія сястры.
Сем маладых спецыялістаў (адзін – з вышэйшай адукацыяй) сустрэла райспажыўтаварыства. Кадры арганізацыі папоўніліся вядучым таваразнаўцам, чатырма прадаўцамі, спецыялістам па кадрах і аператарам ЭВМ.
Пяць маладых спецыялістаў прынялі работнікі культуры. Першае працоўнае месца ім прапанавана ў Шумілінскай ДШМ (настаўнік па класе цымбал), Обальскім ГДК (хармайстар), Шумілінскім РЦК (балетмайстар і кіраўнік народнага фальклорнага калектыву), Лаўжанскім філіяле Дома рамёстваў (кіраўнік гуртка).
Для пяці выпускнікоў навучальных устаноў першым месцам работы стаў Обальскі керамічны завод. Выпускнік ВДТУ працуе на пасадзе інжынера. На завод уладкаваліся таксама слесар-рамонтнік і муляры (трое хлопцаў).
Яшчэ пяць маладых спецыялістаў (двое – з вышэйшай адукацыяй) прыехалі ў Шумілінскую ПМК-70. Кіраўніцтва прадпрыемства прапанавала ім пасады старшага майстра (2 чалавекі), электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, муляра і падсобнага рабочага.
Інжынер-гідратэхнік і майстар (абодва з вышэйшай адукацыяй) прыйшлі на прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
Для дваіх маладых спецыялістаў першым працоўным месцам стаў Шумілінскі лясгас. Яны занялі пасады інжынера па паляўнічай гаспадарцы і памочніка ляснічага Мішневіцкага лясніцтва.
Па аднаму спецыялісту прыбыло ў Шумілінскую райветстанцыю (ветурач-эпізаатолаг з вышэйшай адукацыяй), раённы вузел электрычнай сувязі (электрамеханік сувязі), прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне (страхавы агент), УП ЖКГ Шумілінскага раёна (інжынер-тэхнолаг вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі з вышэйшай адукацыяй).
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №72 ад 13.09.2016 г.
Ну не всем же в Москве работать, и здесь тоже люди нужны
НУЖНЫ ЭТО ПОНЯТНО,А ЖИТЬ ИМ КАК?
Жить невозможно. Работать в принципе тоже негде.
Заинтересованный:
14.09.2016 в 3:43 пп
Жить невозможно. Работать в принципе тоже негде.
Но вы-то живёте. И работы для специалистов предостаточно:Рынок труда в Шумилинском районе – 51 вакансия
Вечная советская привычка — обгадить себя и свою родину
ПАТРИОТИЗМ «НА БУЛКУ НЕ НАМАЖЕШЬ» И НИКТО НЕ ПРОТИВ РБ. ЖИТЬ У НАС МОЖНО РАБОТАТЬ ЗА ТАКИЕ ДЕНЬГИ В НАШЕ ВРЕМЯ ЗДОРОВЫМ ЛЮДЯМ ПРОСТО СМЕШНО…И НИЧЕГО НЕ ИЗМЕНИТЬСЯ ПОКА МЫ НЕ ВОЙДЁМ В СОСТАВ РФ…
А что там — в РФ делать. не равняй по Москве. Российская провинция живёт не лучше РБ, оттуда так же в Москву бегут. Или ты думаешь, что Шумилино будет как Москва жить?
Жить надо дома и тут порядок наводить.
САМОМУ НЕ СМЕШНО…ОНИ ЖИВУТ ДАЖЕ ХУЖЕ Я ЗНАЮ.И ВООБЩЕ КАКАЯ РАЗНИЦА КАК ЖИВЁТ МОСКВА ИЛИ ШУМИЛИНО,ГЛАВНОЕ КАК ЖИВЁШЬ САМ.Я ГОВОРЮ ЗА РАБОТУ.300 РУБЛЕЙ И 3000 РУБЛЕЙ ДУМАЮ ЕСТЬ РАЗНИЦА.ТЕМ БОЛЕЕ КОГДА ЕСТЬ ВОЗМОЖНОСТЬ И ЗДОРОВЬЕ…А ОТДЫХАТЬ БУДЕМ НА ПЕНСИИ КОТОРУЮ ЗАРАБОТАЕМ САМИ НА СЕБЯ А НЕ НАСЧИТАННУЮ БЕССМЕРТНЫМ ДАРМОЕДАМИ…СЕЙЧАС НА УСЛОВИЯХ МВФ (ЖКХ-100%) РБ ВОЗЬМЁТ ОЧЕРЕДНОЙ КРЕДИТ,ЕС ИЗ-ЗА АЭС ВВЕДЁТ САНКЦИИ В ОТНОШЕНИИ МИНСКА И ВСЁ…ЖИТЬ ИЛИ ВЫЖИВАТЬ?…ГЛУПЫЙ ВОПРОС