18 верасня – Дзень работнікаў лесу

Актуалии Экология

18 верасня – Дзень работнікаў лесу
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі і лесаперапрацоўчых арганізацый Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
Лес з’яўляецца адным з галоўных багаццяў дзяржавы. Захаванне, памнажэнне, беражлівае і рацыянальнае выкарыстанне гэтай бясцэннай нацыянальнай спадчыны – абавязак кожнага чалавека,  але асноўная адказнасць за яе кладзецца на плечы прафесіяналаў. Менавіта вы ствараеце ўмовы для разумнага распараджэння гэтым багаццем, захоўваеце яго для нашых нашчадкаў.
Ваша прафесія – адна з найбольш паважаных і ганаровых. Яе выбіраюць людзі, якія любяць прыроду, валодаюць пачуццём адказнасці за прыгажосць і багацце роднага краю.
У дзень прафесійнага свята прыміце словы шчырай удзячнасці за прафесіяналізм, адказнасць, сумленнасць і адданасць сваёй справе. Ад усёй душы жадаем вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, здароўя, шчасця і дабрабыту.

Надрукавана ў №73 ад 16.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *