Доска почёта Шумилинского района: Владимир Мазейко

Актуалии Экалогія Эканоміка

Ганаровы лесавод
Ляснічы Казьянскага лясніцтва Уладзімір Міхайлавіч Мазейка сваёй самаадданай бездакорнай працай заслужыў права прадстаўляць прадпрыемства на раённай Дошцы гонару.
Любы, хто ведае яго як прафесіянала ці проста добрага чалавека, скажа, што ён сапраўды заслугоўвае такога прызнання. Лес – гэта лёс мужчыны.   Уладзімір Міхайлавіч аддаў яму амаль 35 год свайго жыцця. Прычым, менавіта Казьянскаму лясніцтву. Спачатку працаваў памочнікам ляснічага, набіраўся вопыту, спазнаваў тонкасці прафесіі. І ўжо шмат год  узначальвае калектыў, які выдатна спраўляецца з пастаўленымі задачамі.
Высокі прафесіяналізм пацвердзіла Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, якое ўзнагародзіла сёлета У. М. Мазейку нагрудным знакам  “Ганаровы лесавод”.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №73 ад 16.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *