Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні, якія адбыліся ў раёне за тыдзень, расказаў в. а. намесніка начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Снарады
У раённы аддзел унутраных спраў з Обалі паведамілі, што ў лясным масіве ля гарадскога пасёлка знойдзена некалькі артылерыйскіх снарадаў. На месца тэрмінова выехалі сапёры, якія былі здзіўлены багатай знаходкай – 282 артылерыйскія снарады розных калібраў і 184 артылерыйскія ўзрывальнікі. Баявыя снарады абясшкоджаны і знішчаны.

Кухонны камбайн
З заявай у РАУС звярнулася жыхарка Обалі, у якой з агульнай кухні інтэрната знік кухонны камбайн коштам 191 рубель. Па гарачых слядах злачынца быў знойдзены, ім аказаўся мясцовы жыхар. Яму пагражаюць грамадскія работы або штраф, або папраўчыя работы да двух гадоў, або арышт да шасці месяцаў, або абмежаванне волі да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Ламінат
У міліцыю звярнуўся віцяблянін з той нагоды, што абрабавалі ягоную дачу ў Мікалаеве. Прапаў электралічыльнік, тры кубаметры ламініраваных дошак, электраправодка, пячны кацёл. Агульная сума ўрону  склала 400 рублёў. Справа перададзена ў раённы аддзел Следчага камітэта.

Па гарачых слядах
Супрацоўнікі міліцыі раскрылі крадзеж у Обалі (у гаспадара з уваходных дзвярэй вырвалі прабой, з пакоя ўкралі пральную машыну “Ака” і журнальны стол). Прыбраў да рук чужыя рэчы мясцовы жыхар.
Украдзенае часткова знойдзена і вернута гаспадару. А злодзею пагражаюць папраўчыя работы да двух гадоў або арышт да двух месяцаў, або абмежаванне волі да 4 гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Пажар
На мінулым тыдні ў доме па вуліцы Маладзёжнай адбыўся пажар. Агнём пашкоджаны дах,  сцены і маёмасць. Супрацоўнікі РАНС з палаючага дома вынеслі пажылога чалавека, але той быў ужо мёртвым, відаць, задыхнуўся ў дыме. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з газавай лямпай.

Са зводак ДАІ
Нецвярозыя

Жыхар Расійскай Федэрацыі, які на квадрацыкле ехаў па вёсцы Убоіна, не спыніўся на патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ. Як высветлілася, расіянін быў нецвярозым. Яму пагражае штраф і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
Такое ж пакаранне чакае і жыхара Дабеі, які ў стане алкагольнага ап’янення сеў за руль “Фальксвагена”, заднім ходам наехаў на аўтамабіль “ГАЗ” і ўцёк з месца ДТЗ. Але неўзабаве яго месца знаходжання было ўстаноўлена.

Сутыкнуліся
Жыхар Наваполацка, які нецвярозы ехаў на “Фальксвагене” па вёсцы Бубалі, сутыкнуўся з трактарам КУСГП “Ульскі”. Гараджанін не меў пасведчання аб рэгістрацыі машыны, страхоўкі, сертыфікату аб дзяржтэхаглядзе. На парушальніка складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў, якія накіраваны для далейшага разгляду  па месцы жыхарства парушальніка.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *