Служба 102. Обзор происшествий за неделю

Происшествия

 

За мінулы тыдзень у раённы аддзел унутраных спраў паступіла 59 паведамленняў і заяў, расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Раённым аддзелам Следчага камітэта і пракуратурай раёна ўзбуджаны 3 крымінальныя справы, дзве з іх раскрыты.

За тыдзень выяўлена 11 адміністрацыйных правапарушэнняў, 9 з якіх — за знаходжанне ў стане алка-гольнага ап’янення ў грамадскім месцы, па 1 — за дамашняе насілле і дробны крадзеж.

Праведзена прафілактычная ад-працоўка крымінагенных населеных пунктаў, выяўлена 6 парушэнняў адміністрацыйнага заканадаўства.

Праведзена адпрацоўка 32 асоб, якія стаяць на розных прафілактычных уліках. Праверана і адпрацавана 14 месцаў зборышчаў асоб асацыяльных паводзін. Вынесены 2 пастановы аб пастаноўцы на прафілактычны ўлік асоб, маючых судзімасць.

У лячэбна-працоўны прафілакторый накіравана адна асоба.

Па месцы пражывання праверана 19 непаўналетніх асоб, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа, а таксама чацвёра непаўналетніх, якія прыехалі ў раён з іншых гарадоў.

Выяўлена 5 фактаў сямейнай неблаганадзейнасці.

Зарэгістраваны чатыры дарожна-транспартныя здарэнні, пацярпелых няма,  аўтамабілям патрабуецца рамонт.

Супрацоўнікамі ДАІ выяўлена 64 парушэнні правілаў дарожнага руху, у тым ліку 21 — за парушэнне хуткасці больш як на 20 кіламетраў у гадзіну, 3 — за непрышпілены рамень бяспекі, 2 — за праезд на забараняючы сігнал святлафора. Правілы дарожнага руху парушылі 11 пешаходаў, у 10 з іх адсутнічалі святловяртальныя элементы ў цёмны час сутак.

Крадзеж

У райаддзел унутраных спраў звярнуўся сталы жыхар райцэнтра, які расказаў, што яго гаспадарчую пабудову ў Шуміліне абрабавалі. Невядомы злачынца выставіў аконную раму і пранік у памяшканне. Адтуль прапалі тры электрарухавікі, трое слясарных ціскоў, ручная дрыль, мультыметр. Агульны ўрон склаў каля 800 рублёў. Па гарачых слядах супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што злачынства здзейснілі двое непрацуючых жыхароў райцэнтра. Узбуджана крымінальная справа па ч. 2, арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж». Вінаватаму пагражае пазбаўленне волі да 4-х гадоў.

Абавязаная

У адносінах да абавязанай жыхаркі раёна ўзбуджана крымінальная справа за тое, што яна не хадзіла на работу і не вяртала ва ўстаноўленым парадку дзяржаве грошы, затрачаныя на ўтрыманне яе непаўналетніх дзяцей. Згодна з ч. 1 арт. 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Бе-ларусь жанчыне пагражае абмежаванне волі да трох гадоў або пазбаўленне волі да аднаго года.

Сутыкненне

Ля вёскі Купніно адбылося дарожна-транспартнае здарэнне: сутыкнуліся аўталаўка Віцебскага райспажыўтаварыства і трактар сельгаспрадпрыемства «Гараны-Агра». Падрабязнасці аварыі высвятляюцца, людзі не пацярпелі.

У кювеце

Жыхар райцэнтра, які ехаў на аўтамабілі «Форд» ля Крупеніна, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Вадзіцелю вынесена папярэджанне.

Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *