И айфон не выиграла, и деньги потеряла. Мошенники совершенствуются. Как не попасть им на удочку

Происшествия

І айфон не выйграла, і грошы згубіла

«Следчыя пастаянна ўзбуджаюць крымінальныя справы па фактах крадзяжоў і махлярства, здзейсненых у інтэрнэце ці з банкаўскімі карткамі, – расказвае в. а. намесніка начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Казлоўскі. –Следчы камітэт неаднаразова высылаў на прадпрыемствы лісты, у якіх папярэджваў аб падобных злачынствах. Праводзіліся прафілактычныя гутаркі ва ўстановах адукацыі з бацькамі і старшакласнікамі. Але ўсё роўна знаходзяцца занадта даверлівыя грамадзяне. На вуду махляроў трапляюцца людзі розных узростаў».

19-гадовай дзяўчыне, якая вучыцца ў адной з віцебскіх ВНУ, у Тэлеграм прыйшло паведамленне: «Віншуем! Вы выйгралі айфон 14! Для атрымання выйгрышу звяжыцеся з намі». Дзяўчына напісала, і ёй паведамілі, што дастаўка прызоў ажыццяўляецца за кошт пераможцы. Для гэтага трэба перавесці на ўказаную банкаўскую картку пэўную суму. Пасля першага пераводу сума дастаўкі вырасла, бо прыз як быццам у Беларусь дастаўляецца з другой краіны. Дзяўчына зноў перавяла грошы, усяго больш чым 900 рублёў. Пасля гэтага ёй перасталі адказваць на паведамленні. Праз некалькі тыдняў чакання дзяўчына пайшла ў міліцыю. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

«Яшчэ адна жыхарка Шуміліна стала ахвярай фішынгу, – расказвае следчы райаддзела Антон Шрубік. – У пошукавай сістэме ўвяла назву свайго банка і па першай спасылцы зайшла на сайт, дзе ўвяла логін і пароль для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг. З яе карткі адразу было спісана больш за тысячу рублёў». Жанчына не звярнула ўвагу, што фішынгавы сайт адрозніваецца ад сапраўднага адной літа-рай. Як вынік, увёўшы свае персанальныя дадзеныя, фактычна аддала свае грошы кіберзлачынцам. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Віктар Казлоўскі адзначае, што расследаванне падобных крымінальных спраў займае даволі працяглы час, бо кіберзлачынцы дзейнічаюць пераважна з тэрыторыі іншых краін, выкарыстоўваючы ўсё новыя і новыя злачынныя схемы.

Каб не трапіць на хітрасці кіберзлачынцаў, Следчы камітэт раіць:

– нікому і ні пры якіх умовах не даваць логіны, паролі, ПІН-коды, сакрэтныя CVC/CVV-коды і іншыя рэквізіты банкаўскіх картак;

–  помніць, што работнікі банкаў,  праваахоўных  органаў НІКОЛІ не тэлефануюць на вайбер, ватсап ці іншыя месенджары;

–  у  ходзе  выкарыстання  банкаўскай карты падключыць і выкарыстоўваць  тэхналогію  «3D Secure». Зараз гэта самая сучасная тэхналогія забеспячэння бяспекі плацяжоў па картках у інтэрнэце;

– уводзіць дадзеныя толькі на сайтах, абароненых сертыфікатамі бяспекі і механізмамі шыфравання. Дамен-ныя імёны гэтых рэсурсаў у адрасным радку браўзера пачынаюцца з https://;

– пры першым уваходзе на сайт банка (інтэрнэт-магазіна) уважліва праверыць назву ў адрасным радку. Адна іншая літара – і гэта фішынгавы (ілжывы) сайт вядомага банка ці інтэрнэт-магазіна. Увёўшы свае персанальныя дадзеныя, вы даяце доступ кіберзлачынцам да сваёй банкаўскай карткі.

– калі вы «выйгралі прыз» у месен-джары ці ў сацыяльных сетках і ад вас патрабуюць перадаплату ці грошы за дастаўку – пазбавіцеся грошай і прыз не атрымаеце.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *