В КФГ “Родник” погиб механизатор

Происшествия

Перакуліўся. Загінуў
У СФГ «Крыніца» пры выкананні сельскагаспадарчых работ загінуў механізатар. За падрабязнасцямі і каментарыямі мы звярнуліся да спецыяліста райсельгасхарчу Аляксея Крыўко. Ён паведаміў, што ў мінулую суботу, 23 ліпеня,  каля 17 гадзін у СФГ “Крыніца” трактарыст-машыніст 2-га класа, кіруючы трактарам К-701 пры трамбоўцы сянажнай масы ля вёскі Мішкавічы, наблізіўся да краю ўзгорка траншэі і перакуліўся. На месца трагедыі тэрмінова прыбылі каманда выратавальнікаў МНС і машына хуткай дапамогі, але выратаваць мужчыну не ўдалося.
Як паведаміў пракурор Шумілінскага раёна Яўген Гуляўеў, па дадзеным факце пракуратурай праводзіцца праверка. Паралельна аналагічную работу вядзе і Дэпартамент інспекцыі працы.
А. Крыўко расказаў таксама, што ў раёне вялася і вядзецца прафілактычная работа ў межах месячніка “Бяспека пры ўборачных работах”, які доўжыцца з 18 ліпеня да 18 жніўня. Яшчэ раней прайшлі інструктыўныя пасяджэнні з кіраўнікамі і спецыялістамі гаспадарак, на якіх акцэнтавалася ўвага на бяспечных метадах і прыёмах правядзення работ. Таксама ва ўсіх гаспадарках прайшлі нечарговыя інструктажы з праверкай ведаў. Тыя, хто не прайшоў такую праверку, да работы не дапускаліся.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *