Шумилинский районный Дом ремёсел приглашает детей в свои кружки

Культура Общество

Запрашае Шумілінскі раённы Дом рамёстваў
Шумілінскі Дом рамёстваў запрашае дзяцей  ад 6 да 16 гадоў у гурткі па традыцыйных народных рамёствах. Заняткі ва ўсіх гуртках бясплатныя.
Запісацца ў гурткі можна з 14.00 да 18.00 у Доме рамёстваў па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. 40 гадоў Кастрычніка, д. 8. Даведкі па тэл. 4-19-03.

Гэта вельмі цікавыя заняткі, якія дапамогуць правесці вольны час з карысцю. А яшчэ ў Доме рамёстваў вас чакаюць удзел у выставах і конкурсах, экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, тэматычныя сустрэчы, клубныя віктарыны, гульнявыя праграмы.

Узорны лялечны тэатр “Батлейка”
Хочаце паспрабаваць свае артыстычныя здольнасці? Тады самы час запісацца ва ўзорны лялечны гурток “Батлейка”. Удзельнікі тэатра вучацца тэхніцы ваджэння лялек, акцёрскаму майстэрству, сцэнічнаму маўленню, сакрэтам стварэння тэатральных лялек, дэкарацый і рэквізіту. Кіраўнік гуртка – Кацярына Мікалаеўна Барабанава – цудоўны лялечнік. Яе лялькі ў тэхніцы пап’е-машэ і тэатральныя лялькі маюць ярка выяўлены характар, непаўторны вобраз.

Вязанне кручком
Той, хто вырашыць наведваць гэты гурток, авалодае сакрэтамі рамяства і навучыцца самім вырабляць рукатворныя шэдэўры. Кіраўнік гуртка Вера Іванаўна Кавалёнак – актыўная ўдзельніца абласных і раённых выстаў, беражліва захоўвае традыцыі вязання кручком. Яна навучыць вязаць сурвэткі, упрыгожваць вышыўкай ручнікі і адзенне.

Традыцыйны народны касцюм
Асноўныя накірункі гуртка – рэканструкцыя народнага рэгіянальнага касцюма, а таксама выраб сцэнічнага касцюма на аснове рэгіянальнага. Удзельнікі гуртка змогуць спасцігнуць асаблівасці старажытных касцюмаў Шуміліншчыны, навучыцца шыць народныя строі, вырабляць элементы касцюма і аксесуараў да іх. А навучыць гэтаму дзяцей кіраўнік гуртка Вольга Вітальеўна Загвоздава, якая на працягу дзесяці гадоў займаецца вырабамі народных касцюмаў.

Саломапляценне
У гэтым гуртку можна навучыцца майстраваць вырабы рознага ўзроўню складанасці: саламяныя кветкі, лялькі, рытуальныя маскі, сухарніцы, падносы, пано, падвескі, абярэгі, шляпы і іншыя галаўныя ўборы. Кіраўнік гуртка Наталля Аляксандраўна Сцержанкова – неаднаразовы лаўрэат абласных і міжнародных конкурсаў. У яе творчасці ёсць месца як традыцыйнаму, так і сучаснаму мастацкаму накірунку.

Традыцыйная шматковая тэхніка
Запісаўшыся ў гэты гурток, вы навучыцеся вырабляць лялькі-грэлкі на чайнікі і іншыя аксесуары для кухні, пано ў нацыянальным стылі. Выкарыстанне элементаў сялянскага быту, нацыянальнага касцюму, фальклору робіць работы непаўторнымі. Кіраўнік гуртка Яўгенія Віктараўна Шарыпава. Яна добра валодае мастацтвам шматковай тэхнікі і вышыўкай крыжыкам. У сваіх работах выкарыстоўвае пераважна натуральныя тканіны, вырабляе дываны з нарэзаных шматкоў тканіны ці плеценых косак.

Дэкаратыўная лепка
У гэтым гуртку вы навучыцеся рабіць сувеніры не толькі ў дэкаратыўнай лепцы, але і ў тэхніцы халоднага фарфору. Можна таксама навучыцца вязанню, макрамэ, лазапляценню – гэта дазволіць рабіць сувеніры і пано ў змешанай тэхніцы. У гуртку дзеці могуць зрабіць бранзалеты, каралі, завушніцы і іншыя ўпрыгожванні. А дапаможа ў гэтым кіраўнік гуртка Марына Станіславаўна Дрыбко.
Падрыхтавала Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2016 г.



1 комментарий по теме “Шумилинский районный Дом ремёсел приглашает детей в свои кружки

  1. В Доме ремёсел работает отдельно мастер по вышивке и есть кружок,а об этом ни слова…Детки посещают его и учатся!!!Большой минус тому кто давал сведения о работе кружков(((

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *