Клубныя пасядзелкі
Члены раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў заўжды адзначаюць дні імяніннікаў. Яны збіраюцца за вялікім сталом, спяваюць песні, кажуць адзін аднаму добрыя словы і дораць падарункі. Гэта выдатная традыцыя, якой ужо шмат год, і якая не збіраецца збаўляць абаротаў.
Вось і нядаўна ў кафэ “Блюз” ладзіліся клубныя пасядзелкі “Імянінныя віншаванні”, на якія сабралася 80 чалавек. Асаблівай увагай надзялілі, вядома, юбіляраў. 35 табе год, 50 ці нават 80 – нагода радавацца пражытым гадам ёсць заўсёды. А тое, што вакол шмат сяброў, якія жадаюць табе толькі ўсяго самага найлепшага, дадае настрою, мацуе дух і нават здароўе.
Віншаванні з 80-гадовымі юбілеямі ў гэты дзень прымалі Генадзь Якаўлевіч Сувораў (на здымку) і Таццяна Міхайлаўна Жукава.
Свята атрымалася вясёлым, па-сямейнаму прачулым і цёплым. Да віншаванняў юбілярам далучаемся і мы.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2016 г.