ПАВЕДАМЛЕННЕ пра вынікі выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21


ПАВЕДАМЛЕННЕ
пра вынікі выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21

Акруговая выбарчая камісія Гарадоцкай выбарчай акругі №21 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання 12 верасня на чарговым пасяджэнні падвяла вынікі выбараў. У выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Гарадоцкай выбарчай акрузе прынялі ўдзел 56 345 выбаршчыкаў з 64 449 уключаных у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах ці 87,4%. Выбары па акрузе адбыліся.
Устаноўлена колькасць галасоў, пададзеных за кожнага кандыдата ў дэпутаты: за Іванова П. Ю. прагаласавалі 4 393 чалавекі, Лыхалата М. А. – 4 643 чалавекі, за Міроша В. В. – 35 714 чалавекі, за Сямашку В. А. – 4 504 чалавекі.
Колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў – 6 267. Колькасць бюлетэняў, прызнаных несапраўднымі – 824.
У адпаведнасці з артыкулам 82 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь камісія рашыла лічыць МІРОША Віктара Вікенцьевіча, які нарадзіўся 6 кастрычніка 1965 года, першага намесніка генеральнага дырэктара ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка”, які жыве ў г. Гарадок Віцебскай вобласці, беспартыйнага, абраным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21.
Акруговая выбарчая камісія.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *