Ловжанский сельсовет: что показал день работы с населением?

Актуалии Президент Сельское хозяйство

Парадак на падворку, парадак у сям’і
У панядзелак і аўторак на тэрыторыі Лаўжанскага сельсавета прайшоў дзень работы з насельніцтвам, падчас якога чатыры групы, у складзе якіх працавалі работнікі райвыканкама, кіраўнікі і спецыялісты раённых службаў, правялі сустрэчы з насельніцтвам, наведалі пэўныя катэгорыі грамадзян, найперш удзельнікаў вайны, інвалідаў, адзінока пражываючых, мнагадзетныя сем’і, сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і ў групе рызыкі.
Група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама І. І. Шалахавай працавала ў аўторак у аграгарадку Мікіціха. У будынку Лаўжанскага сельсавета адбылася сустрэча з жыхарамі аграгарадка, на якой былі ўзняты актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна, сельсавета і аграгарадка. Асаблівую ўвагу Ірына Іванаўна акцэнтавала на пытаннях добраўпарадкавання падворкаў і прысядзібных участкаў, вытворчых тэрыторый, пераканаўча заклікала вяскоўцаў не праходзіць міма бязладдзя і бесгаспадарчасці. Пры неабходнасці прасіла адразу турбаваць зацікаўленыя структуры.
Пытанні правапарадку ў грамадстве і парадку ў сям’і ўзняў у сваім выступленні начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка, які закрануў таксама і работу падначаленых структур: участковых інспектараў і дзяржаўтаінспекцыі.
Вяскоўцы, якія прысутнічалі на сходзе, задалі членам групы некалькі хвалюючых пытанняў: у прыватнасці, непакоіць стан пад’езду да могілак у Латкове, а таксама павышаная хуткасць транспарту, які праязджае праз Мікіціху.
Усе ўзнятыя жыхарамі населеных пунктаў сельсавета пытанні будуць абмеркаваны на бліжэйшай нарадзе ў райвыканкаме, па магчымасці аператыўна вырашаны ці пастаўлены на кантроль.
У чацвер на тэрыторыі Лаўжанскага сельсавета прайшоў дзень прафілактыкі  з наведваннем вытворчых і сацыяльных аб’ектаў, гутаркамі па папярэджанні правапарушэнняў і правядзеннем пасяджэння савета грамадскага пункта аховы правапарадку.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №75 ад 23.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *