Актуальная гаворка пра дровы і брыкет

Актуалии Общество Президент

Актуальная гаворка пра дровы і брыкет
У панядзелак, падчас пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, дырэктар райпаліўзбыту У. М. Кійко занепакоена канстатаваў, што літаральна за мінулую пятніцу пляцоўка прадпрыемства была поўнасцю апустошана,  дровы разышліся, як гарачыя піражкі.

І гэта зразумела: з надыходам восені, рэзкім паніжэннем тэмпературы паветра людзі пачынаюць турбавацца пра тое, чым яны будуць абаграваць сваё жыллё. Таму вынесенае на абмеркаванне пытанне “Аб рабоце Шумілінскага філіяла Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблпаліў-збыт”, дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Шумілінскі лясгас” па забеспячэнні насельніцтва раёна палівам” як ніколі актуальнае і своечасовае. “Трэба агаварыць усе нюансы, выявіць недахопы і недапрацоўкі, выпрацаваць алгарытм і адзіныя падыходы, каб не ўзнікала праблем  і збояў у гэтым надзвычай важным пытанні”, – акрэсліла тэму гаворкі старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, якая вяла пасяджэнне прэзідыума.
З асноўнай інфармацыяй выступіў намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў. Алег Пятровіч зазначыў, што на сённяшні дзень органы ўлады прынялі шэраг рашэнняў, якія дакладна рэгламентуюць работу ў гэтым накірунку. У прыватнасці, паліўзбыт і лясгас рэалізоўваюць цвёрдае паліва насельніцтву па нормах згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1028 і па фіксаванай цане на падставе рашэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта №311.
Фіксаваная цана на цвёрдае паліва для насельніцтва на адно домаўладанне складае 8,60 руб. за 1 м. куб. дроў у паліўзбыце і 9,50 руб. у лясгасе; 24,10 руб. – за 1 тону торфабрыкету. Вызначаны  наступныя нормы для набыцця паліва па фіксаваных цэнах: 3,5  тоны торфабрыкету, 4 тоны кавалкавага торфу, 4,9 м. куб. дроў. Звыш гэтых нормаў паліва прадаецца па свабодных цэнах.
Так, па словах А. П. Быкава, паліўзбыт за 8 месяцаў рэалізаваў торфабрыкету 664 тоны (87,5% да ўзроўню мінулага года), дроў – 1294 куб. м (77,5%). У той жа час лясгасам за гэты перыяд рэалізавана насельніцтву 1480 куб. м дроў (113,8% да плана), адпушчана драўніны на корані – 3100 куб. м (103,3%).
Чэргаў па набыцці цвёрдага паліва на сённяшні дзень няма, усе заяўкі задаволены. У гэтым, трэба прызнацца, градус напружання знімаюць прыватнікі, якія апошнім часам таксама актывізаваліся і часта складаюць канкурэнцыю дзяржаўным прадпрыемствам, асабліва па дастаўцы дроў у аддаленыя вёскі раёна.
Сярод праблемных пытанняў можна назваць якасць дроў, высокі кошт транспартнай дастаўкі паліва, які часам значна перавышае кошт саміх дроў, тэрміны разгляду заяўкі і дастаўкі, выдзяленне ўчасткаў для саманарыхтоўкі дроў у аддаленых месцах, а не максімальна набліжаных да месца пражывання заяўніка. Па ўсіх гэтых момантах каментарыі і тлумачэнні давалі прадстаўнікі лясгасу і паліўзбыту, іншых зацікаўленых структур.
Па абмеркаваным пытанні была прынята адпаведная пастанова.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №75 ад 23.09.2016 г.



1 комментарий по теме “Актуальная гаворка пра дровы і брыкет

  1. …Па ўсіх гэтых момантах каментарыі і тлумачэнні давалі прадстаўнікі лясгасу і паліўзбыту, іншых зацікаўленых структур…
    Комментарии, это самое интересное, а вы (редакция) их не напечатали. Почему?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *