Дом Мацугановых украшает улицу Ленинскую

Общество

Упрыгожвае вуліцу Ленінскую
Думаю, са мною згодзяцца многія шумілінцы, што гэты зялёна-бардовы дом з мноствам кветак на падворку ўпрыгожвае вуліцу Ленінскую. Гаспадары –  Часлава Іосіфаўна і Віктар Анатольевіч Мацуганавы – кожны год робяць ля свайго дома нешта новае і прыгожае. Акуратная дарожка, выкладзеная з пліт, якая вядзе да ўваходных дзвярэй, невялікая лавачка, на якой прыемна пасядзець і адпачыць, мноства кветак вакол – усё гэта стварае па-дамашняму цёплую ўтульнасць. Усё лета падворак упрыгожваюць астры, іпамеі, флёксы, ружы, аксаміткі і іншыя кветкі. На фоне  ападаючай лістоты кветкі выглядаюць асабліва пяшчотнымі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №77 ад 30.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *