1 октября — Международный день пожилых людей

Актуалии Общество

1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікі старэйшага пакалення!
Ад усёй душы віншуем вас з цёплым і сардэчным святам – Днём пажылых людзей!
Гэты асаблівы дзень закліканы нагадаць усім нам пра непарыўную сувязь часоў, пра наш абавязак перад старэйшым пакаленнем. Вамі закладзены асновы развіцця і дабрабыту Шумілінскага раёна, унесены годны ўклад у развіццё краіны. Вы з’яўляецеся захавальнікамі духоўнай культуры і маралі, прыкладам адказнага стаўлення да справы.
Многія з вас вядуць актыўны лад жыцця, працуюць на прадпрыемствах, у грамадскіх арганізацыях, застаюцца пры гэтым цэнтральным звяном у сваёй сям’і.
Прыміце самыя шчырыя пажаданні душэўнага цяпла і шчасця, моцнага здароўя, бадзёрасці духу і даўгалецця, радасці і дамашняй утульнасці! Няхай жыццё на заслужаным адпачынку будзе паўнацэнным і актыўным.
Жывіце доўга і шчасліва, радуйцеся поспехам сваіх дзяцей і ўнукаў!
Раённы выканаўчы камітэт.  Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №77 ад 30.09.2016 г.

Праграма правядзення Міжнароднага дня пажылых людзей
1 кастрычніка                    Шумілінскі РЦК
10.00-14.00 – выстава народнай творчасці “Перазвон талентаў”;
10.00-14.00 – выстава-прэзентацыя страў народнага клуба нацыянальнай кухні “Разынка”;
10.00-18.00 – выстава папугаяў (платна);
11.00-12.30 – святочны канцэрт “Сакрэт вечнай маладосці”;
13.00-14.00 – танцавальна-забаўляльная праграма “Рэтра-вечарынка” (летняя танцпляцоўка);
15.00 – сямейны кінапаказ (мультзборнік “Ну, пачакай!”, 1-16 выпускі);
17.00 – кінакамедыя “Каханне і галубы”.

Надрукавана ў №77 ад 30.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *