А в «Придвинском» — дворец возле фермы и цветы на мехдворе

Сельское хозяйство

Палац ля фермы і кветкі на мехдвары
Калі праязджаеш ля фермы Крывое Сяло-1, ну, проста немагчыма не ўсміхнуцца. Вадзіцелі зніжаюць хуткасць, пасажыры аглядваюцца, каб яшчэ раз убачыць казачны палац, які з’явіўся ля фермы. Праект прыдуманы маладым спецыялістам Сяргеем Дзятлавым, які першы год працуе ў гаспадарцы намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце. Разам з маладым механізатарам Дзмітрыем Бязрукавым і змайстраваў такую прыгажосць. Будаўнічы матэрыял немудрагелісты: некалькі цюкоў саломы,  некалькі бляшанак, якія размалявалі “пад вокны”, драўляныя самаробныя купалы і сцяжкі. Нічога складанага, затое на фоне палаца, здаецца, і ферма папрыгажэла.

*   *   *
Як толькі надыходзіць вясна, клопат механізатараў «Прыдзвінскага» не толькі адрамантаваць тэхніку і грунтоўна падрыхтавацца да пасяўной, але пасадзіць кветкі на тэрыторыі мехдвара.  І гэта не сёлетні адзінкавы выпадак, адзначаюць спецыялісты райсельгасхарчу: “Прыдзвінскі” заўсёды радуе кветкамі. Яны ўпрыгожваюць  дыспетчарскую, кантору, клумбы раскінуліся ля нафтабазы гаспадаркі. Такую прыгажосць зрабілі механізатары сваімі рукамі. А кіравалі працэсам і працавалі разам з мужчынамі вартаўнік Наталля Літвінава і загадчыца нафтабазы гаспадаркі Святлана Радкевіч.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №78 ад 04.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *