В Шумилинской СШ №2 первоклассников торжественно посвятили в учеников

Образование

Пасвячэнне ў вучні
За вакном пачатак кастрычніка. Незаўважана для ўсіх праляцеў першы восеньскі месяц. Але не для першакласнікаў. Для іх, а таксама для іхніх бацькоў, верасень выдаўся вельмі трывожным, хвалюючым і радасным адначасова. За месяц дзеці асвоіліся ў калектыве, пазнаёміліся са школьнымі парадкамі, пасябравалі з аднакласнікамі і сваім настаўнікам. Цяпер можна ўпэўнена сказаць, што маленькія школьнікі гатовы стаць сапраўднымі вучнямі.
Менавіта таму настаўнікі СШ №2 г. п. Шуміліна Н. М. Сініцына і Г. А. Траццякова падрыхтавалі для сваіх першаклашак свята “Пасвячэнне ў вучні”, на якое запрасілі і нас – бацькоў.
Галоўнымі героямі вясёлай, жартоўнай дзеі сталі самі першакласнікі, арганізаваць свята дапамагалі старэйшыя вучні, якія выступілі ў ролі Лісы Алісы, Ката Базіліа, вучня Пеці. Нашы малышы чыталі вершы, паказвалі мініацюры, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў вясёлых і пазнавальных конкурсах. А бацькі ім актыўна дапамагалі. Кожнае дзіця атрымала пасведчанне першакласніка.
Завяршылася свята пасадкай дрэў. Дружна, усе разам пасадзілі дзве туі, якія папоўнілі школьны парк. Дзіцячай радасці не было межаў, кожны мог узяць шуфлік і ўнесці свой уклад у агульную справу. А ўсе разам абяцалі берагчы і гадаваць маленькія туйкі. Цяпер яны штодзень будуць нагадваць першакласнікам, што яны сталі сапраўднымі вучнямі.
Таццяна РАМАНАВА, г. п. Шуміліна.
Надрукавана ў №79 ад 07.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *