Проверка школ. День заключительный

Актуалии Образование

Імідж сам па сабе не прыйдзе

В Никитихинском детском саду

Дзень пачаўся з сапсаванага настрою: у Язвінскім дзіцячым садзе з падрыхтоўкай да новага навучальнага года горш не прыдумаеш. З дворыкам яшчэ мірыцца можна, а вось у групах пакінулі парыжэлыя ад падцёкаў шпалеры, дашчаная веранда за зіму адышла ад сцяны і нікому да гэтага няма справы. Затое мясцовая школа сустрэла буяннем  кветак і ўдалым дызайнам. Каля ўваходу расцягнулася гожая клумба з бягоніяй і цынерарыяй, на сцяне — гаршчочкі з петуніяй. Акуратна і ў класах.
Шчыруе калектыў Башнёўскага садка, знаходзіць штогод новыя элементы ў вянку прыгажосці. Шмат карыснага можна пераняць у мясцовай школе. Прайшліся па класах — чыста. Дагледжана, перад дзвярыма ў кацельню — пышная зеляніна, абнавілі экалагічны музей. Тым  не менш у школе трэба падцягнуць: і па абкосу стадыёна, і па стаўку, які заплыў цінай і бузой, і нават па нарыхтоўцы бульбы, бо сваёй не садзілі.
Лепшага чакалі ад раённай гімназіі. Калі вучэбныя класы, хаця і з агрэхамі, але гатовы прыняць вучняў, то ў спальным корпусе клопатаў пад завязку. Установа маладая, тым не менш тут мала што робіцца, каб выглядаць на ўзроўні гімназіі і па афармленні дворыка, і па ўчастку, дзе зусім куцы ўраджай, і па тым жа дворыку з тылу вучэбнага корпуса.
Не ўразілі, шчыра кажучы, ні дзіцячы сад, ні сярэдняя школа ў Амбросавічах, хаця класы і групы прыняць дзяцей гатовы. Асабліва пацешыў утульнасцю школьны камп’ютарны клас. А вось у школьнай цяпліцы выгляд непрывабны — яе, на добры розум, трэба зносіць. Тут, бадай, менш, чым у іншых школах, зарабілі ў пазабюджэтны фонд — усяго 300 тысяч рублёў.
Вось так у агульных рысах. Фактуры і ўражанняў за пяць дзён аб’езду хапіла б на цэлую эпапею.
Вельмі ўнікліва і прынцыпова паставіліся да праверкі спецыялісты РЦГЭ. Як, дарэчы, і энергетыкі, і супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Адмысловыя прапановы па дызайну ўчасткаў уносіла член камісіі, намеснік дырэктара ЦПР І. У. Сінкевіч.
Падчас праверкі ўбачылі цікавыя напрацоўкі. У Обальскай СШ і Цэнтры пазашкольнай работы наладзілі штодзённы збор макулатуры ў кантэйнеры — вопыт, варты пераймання. У Добрынскай пачатковай школе-садзе і Кардонскай СШ разбілі маладыя пладовыя сады, у  першай установе, акрамя гэтага, за дзесяць гадоў сабралі ў экалагічным пакоі 70 відаў раслін.
Аб парадку на тэрыторыі ўстаноў. Каб дамагчыся густоўнага іх выгляду, патрэбна мотакаса ці газонакасілка. Напрыклад, у Суравенскай БШ двор “цягне” на цэлы гектар. Многія абсталяванне закупілі, хаця не ўсе. У Мішневіцкім дзіцячым садзе ломяць галаву над тым, як адрамантаваць сваю “махіну”, разлічаную на 118 дзетак, хаця водзяць сюды роўна на сто малышоў  менш. Не па сённяшніх дзіцячых “мерках” і Льнозаводская пачатковая школа-сад. Просіць іншай долі былы інтэрнат аддзела адукацыі, сцены якога прымыкаюць да двара дзіцячага сада № 1. Вельмі дарэчы быў бы будынак для дашкалят, але на рамонт яго патрэбны вялікія грошы.
А ўвогуле пяць дзён аб’езду ўзбагацілі свежымі ўражаннямі і цікавымі творчымі знаходкамі. Верыцца, што да канца жніўня ўсе заўвагі і прапановы камісіі знойдуць рэальнае ўвасабленне.
Автор Николай МОРОЗ.
Опубликовано в №64 от 20.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *