9 мая. Шумилино

Актуалии

“Дзеці вайны”
Дзеці вайны… Іх многа і ў нашым раёне. У
гэтым пераканаліся падчас некалькіх экспедыцый работнікі Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея. Іх выганялі ў Германію, іншыя былі ў канцлагерах, у партызанскіх атрадах, лічыліся “сынамі палка”. У імя іх памяці і арганізавалі выставу “Дзеці вайны” на пляцоўцы ля музея. Такіх, як наша зямлячка Р. М. Бяззубенка, якая працавала ў тыле ў гады вайны і атрымала медаль “За добрую працу ў час Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў”, у нашым раёне нямала.
На другім паверсе музея ладзілася выстава мастакоў Віцебшчыны “Перамозе прысвячаецца”. Тут жа можна было ўбачыць і зброю, каскі, гранаты, розныя трафеі з далёкіх ваенных гадоў.

«А жыццё працягваецца»
Шырока на свяце былі прадстаўлены гандлё-
выя рады. Работнікі райспажыўтаварыства прапаноўвалі поліўку па-шумілінску, кашу з грэчкі з тушонкай, кандытарскія вырабы і іншыя стравы. А работнікі цэнтральнай бібліятэкі і раённага метадычнага цэнтра арганізоўвалі тут выставы і праводзілі гульні. Спецыялісты Цэнтра выхаваўчай работы арганізавалі выставу-продаж вырабаў з дрэва, лазы, саломы, ільну.
Работнікі Дома рамёстваў падрыхтавалі выставу “А жыццё працягваецца”. Былі шырока прадстаўлены стравы майстроў народнага клуба беларускай нацыянальнай кухні “Разынка” і клуба народных майстроў “Спадчына”. Упрыгожылі выставу-продаж цюльпанамі, якія прынесла даўні сябар Дома рамёстваў Вольга Мікітаўна Гаўрыленка.
«А жыццё працягваецца»
Шырока на свяце былі прадстаўлены гандлё-
выя рады. Работнікі райспажыўтаварыства прапаноўвалі поліўку па-шумілінску, кашу з грэчкі з тушонкай, кандытарскія вырабы і іншыя стравы. А работнікі цэнтральнай бібліятэкі і раённага метадычнага цэнтра арганізоўвалі тут выставы і праводзілі гульні. Спецыялісты Цэнтра выхаваўчай работы арганізавалі выставу-продаж вырабаў з дрэва, лазы, саломы, ільну.
Работнікі Дома рамёстваў падрыхтавалі выставу “А жыццё працягваецца”. Былі шырока прадстаўлены стравы майстроў народнага клуба беларускай нацыянальнай кухні “Разынка” і клуба народных майстроў “Спадчына”. Упрыгожылі выставу-продаж цюльпанамі, якія прынесла даўні сябар Дома рамёстваў Вольга Мікітаўна Гаўрыленка.

«Гартаючы старонкі Перамогі»
Пасля ўрачыстага мітынгу на канцэртную пляцоўку ў парк ішлі
працоўнымі калектывамі, сем’ямі. Самадзейныя артысты гарадскога Дома культуры, дзіцячай школы мастацтваў, сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 1 падарылі гледачам шмат цудоўных твораў у выкананні асобных спевакоў і калектываў.
Шчырая песня салдата, які ішоў на вайну, які вяртаўся да разбуранага ворагамі жылля, рэпрызы пра лёсы байцоў, пра іх подзвігі ў імя Перамогі, тэатралізацыі пра горкую долю жанчын і дзяцей падчас ліхалецця не пакінулі раўнадушнымі ні пажылых, ні моладзь. Шэсцьдзесят шостую гадавіну Вялікай Перамогі сустракалі з песнямі, радасцю і слязамі на вачах…
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.

У імя
герояў
Спаборніцтвы па футболе

і стрытболе, што былі праведзены падчас свята, таксама прысвячаліся вялікай Перамозе. “Прызнацца, такі наплыў дзяцей падчас спаборніцтваў за апошнія дзесяць гадоў бачу ўпершыню, – расказаў настаўнік фізічнай культуры СШ № 1 А. В. Асташонак. – На стрытбол  сабралася восем каманд старэйшых і сярэдніх груп  – усяго каля шасцідзесяці чалавек”. Першае і другое месцы па дзвюх ўзроставых групах ў каманд з СШ №1, трэцяе – у СШ №2.
У таварыскім матчы па футболе, што ладзіўся на гарадскім стадыёне, прымалі ўдзел зборная каманды г.п. Шуміліна і ААТ “Лаўжанскае”. З лікам 7:1 перамаглі шумілінцы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.

“Жыві і помні”
Кніжна-тэматычная вы-
става “Жыві і помні”, што ладзілася на летняй танцпляцоўцы, уразіла сваім размахам. Тут была прадстаўлена тэматычная літаратура па некалькіх раздзелах. Можна было пагартаць і альбомы з краязнаўчымі матэрыяламі – пра нашых землякоў, якія абаранялі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай. Партрэты герояў вайны… Побач – пілотка. Такую ж насілі салдаты-землякі.  У імя іх – пунсовыя цюльпаны, выставы серыі кніг “Вянок славы”.
Да свята Перамогі была прымеркавана і выстава рэтраматэрыялаў – кніг, брашур, датаваных саракавымі гадамі. Як расказала загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Л. М. Грыгор’ева (яна некалькі гадоў запар піша святочны сцэнарый да мітынгу 9 мая), такую літаратуру прывезлі з Мінска – з Нацыянальнай бібліятэкі.
А ўдзельнікі народнай літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца” прапаноўвалі ўвазе гледачоў літаратурна-музычную кампазіцыю “Радкі, апаленыя вайной”.
Лідзія РУМЯНЦАВА
«Дзяцінства павінна быць мірным» –
так называўся канцэрт дзіцячых калектываў, які сабраў увечары жыхароў і гасцей святочнага Шуміліна на эстраднай пляцоўцы ў парку. Мерапрыемства падрыхтавалі сумесна работнікі ГДК, СШ № 1 і СШ №2, на сцэне выступілі былыя і сённяшнія вучні школ райцэнтра.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №34 ад 11 мая



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *