9 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры

Актуалии

9 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны культуры, удзельнікі творчых калектываў Шумілінскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Вы – энтузіясты, якія любяць сваю справу, прафесіяналы і аматары, развіваеце галіну культуры ў нашым раёне, прывіваеце эстэтычны густ, пашыраеце кругагляд, несяце ў наша жыццё яркія эмоцыі.
Працавітасць і самаадданасць творчых работнікаў, якія прысвячаюць сябе грамадскай справе, з’яўляюцца залогам захавання і памнажэння лепшых традыцый, духоўнай і культурнай спадчыны. Мы шчыра ганарымся дасягненнямі і перамогамі нашых творчых калектываў у фестывалях, аглядах, конкурсах міжнароднага, рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў.
У гэты дзень выказваем словы ўдзячнасці ўсім работнікам і ветэранам культуры за бязмежную адданасць сваёй справе, за нястомны творчы пошук. Упэўнены, што і надалей ваша шчырасць, душэўная шчодрасць, талент і майстэрства будуць знаходзіць самы гарачы водгук у сэрцах жыхароў і гасцей Шуміліншчыны.
Ад усёй душы жадаем вам натхнення, невычэрпнай энергіі, новых дасягненняў, перамог і зорак на творчым небасхіле!
Дабрабыту і любові вам і вашым сем’ям!
Раённы выканаўчы камітэт.                   Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №79 ад 07.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *