Акция «Молодёжь за безопасность» прошла в Шумилинском районе

Актуалии Молодёжь Общество

“Моладзь за бяспеку”
У рэспубліцы з 26 верасня па 15 кастрычніка прайшла акцыя “Моладзь за бяспеку”.
Актыўны ўдзел у мерапрыемстве  прынялі і члены раённага таварыства Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных (БМГАВП). Супрацоўнікі РАНС разам з моладдзю наведалі адзінокіх грамадзян, апякунскія і мнагадзетныя сем’і, ветэранаў вайны, якія пражываюць ў Шуміліне, Обалі і а.-г. Мішневічы. Аказалі пасільную дапамогу састарэлым: прыбралі на падворку і ў хаце, склалі дровы. Школьнікі расказалі  пажылым людзям пра пажарную бяспеку і ўручылі  памяткі. Нагадалі пра карысць пажарных апавяшчальнікаў і разам з супрацоўнікамі РАНС замянілі іх у некаторых дамах.
У перыяд правядзення другога этапа акцыі работнікі РАНС разам з членамі раённага таварыства выратавальнікаў-пажарных наведалі  з навучальнай і забаўляльнай праграмай СШ №1 і СШ №2 г. п. Шуміліна, а таксама сацыяльны прытулак у Обалі.  Выратавальнікі нагадалі дзецям правілы пажарнай бяспекі, правялі з імі тэматычныя віктарыны і конкурсы. Школьнікі дазналіся пра дзейнасць БМГАВП , паглядзелі відэафільм. Дзецям расказалі пра работу ў РАНС, асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікала прэзентацыя  мабільнага дадатку “МНС Беларусі: дапамога побач”.
На мерапрыемствах у школах прэзентавалі часопіс “Юны выратавальнік”, які, як высветлілася, чытаюць многія школьнікі. У якасці падарункаў дзеці атрымалі памяткі і буклеты прафілактычнага накірунку.
Трэці этап акцыі прайшоў у цэнтры дзяцей і моладзі. Для школь-нікаў былі праведзены гульні, віктарыны і конкурсы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №82 ад 18.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *