В шумилинском костёле прошли торжества

Духоўнае Общество

Вялікае свята ў касцёле
13 кастрычніка ў касцёле ладзілася вялікае свята ў гонар 99-годдзя заканчэння з’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Як і заўжды, гэта падзея сабрала ў Шуміліне шмат гасцей: шумілінскія вернікі, пілігрымы з Віцебска, Полацка, Наваполацка ішлі і ехалі ў касцёл Маці Божай Фацімскай для таго, каб у такі важны дзень усім разам памаліцца за дабрабыт, за мір у свеце, за духоўную гармонію і шчасце.
Сярод гасцей свята былі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які ўзначаліў Святую Імшу, і Апостальскі візітар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, што прамовіў слова да вер-нікаў. Ён падарыў біскупу чорную фігурку Ісуса Хрыста, прывезеную з Афрыкі, а пробашчу касцёла айцу Анджэю Юхневічу ўручыў фігурку Маці Божай.
Святкаванні працягваліся малітвамі, хрэсным ходам вакол касцёла і частаваннямі. Дарэчы, у наступным годзе будзе адзначацца стагадовы юбілей фацімскіх з’яўленняў Маці Божай. З гэтай нагоды з Фацімы ў мінскую архікафедру прыбыла фігура Маці Божай Фа-цімскай, якая была асвечана ў самой Фаціме. Выява Божай Маці  будзе “падарожнічаць” па краіне.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №82 ад 18.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *