Осторожно! Новый вид мошенничества! У вас закончился срок действия сим-карты…

Общество Происшествия

У ход ідуць сім-карты

Махляры прыдумалі яшчэ адзін спосаб падману, звязаны з тэрмінамі сім-карт. «Дайшоў» ён і да нашага раёна.

На тэлефон паступае званок ад «прадстаўніка сотавай кампаніі», які паведамляе, што тэрмін дзеяння вашай сім-карты заканчваецца. Для прадаўжэння тэрміну дзеяння просяць назваць код з СМС-паведамлення, якое прыходзіць на тэлефон. Такім чынам махляры спрабуюць атрымаць доступ у асабісты кабінет на сайце аператара сувязі, пасля чаго ўстанаўліваюць пераадрасацыю паведамленняў на патрэбны махлярам нумар, расказаў старшы опе-рупаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС Аляксей Буракевіч. У далейшым махляры мяняюць пароль ад мабільнага банкінга.

Так, жыхарцы райцэнтра патэлефанавалі быццам з сотавай сувязі МТС і паведамілі, што трэба перайсці па прапануемай спасылцы для аўтаматычнага перазаключэння дагавору, каб тэрмін дзеяння сім-карты быў прадоўжаны. Жанчына западозрыла махлярства і тым самым зберагла свае грошы.

! СупрацоўнікіРАУС папярэджваюць: калі вам тэлефануе “аператар сотавай сувязі” і кажа, што трэба прадоўжыць тэрмін дзеяння сім-карты, не верце! Удакладніць сітуацыю можна ў афіцыйным салоне аператара мабільнай сувязі.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *