Необычная социальная реклама появилась в Шумилино

Безопасность Главное Новости Общество


Яркі дызайн і важны сэнс

У рамках рэспубліканскай кампаніі «Дзеці – не дарослыя! Не пакідайце іх адных!» шумілінскія ратавальнікі размясцілі сацыяльную рэкламу на аўтатранспарце, аўтобусным прыпынку і банеры – каб кожны дарослы яшчэ раз успомніў: за бяспеку дзяцей адказваем мы.


Прыпынак у цэнтры горада на вуліцы Луначарскага стаў тэматычным прыпынкам МНС. Выбар месца не выпадковы: тут жыве шмат сямей з малымі, побач знаходзіцца дзіцячы сад. Яркае афармленне прыцягвае ўвагу, а пакуль пасажыры чакаюць аўтобус, у іх ёсць час успомніць і паўтарыць галоўныя правілы бяспекі. У цэнтры – слоган кампаніі «Дзеці – не дарослыя! Не пакідайце іх адных!», на адваротным баку – выява аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, які, падаючы гучны гукавы сігнал, здольны ратаваць жыццё і здароўе людзей.

З’явіліся на вуліцах раёна і аўтобусы з супрацьпажарнай рэкламай – яркі дызайн не пакідае абыякавым ні пасажыраў, ні прахожых, ні вадзіцеляў. А трасу па вуліцы Сіпко ўпрыгожыў банер з галоўным слоганам кампаніі – ён звернуты да вадзіцеляў, пасажыраў і бацькоў.

«Спадзяемся, што гэтая рэклама прымусіць кожнага дарослага яшчэ раз задумацца: ці ўсё я зрабіў, каб маё дзіця было ў бяспецы. Бо дзіцячае жыццё неацэннае, і кошт бацькоўскай бестурботнасці можа стаць занадта высокім», – падкрэсліў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Гушчын.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *