Жизнь, посвящённая любви. К юбилею Любови Нагибовой.

Людзі і лёсы Общество

Л. Нагибову поздравляет председатель БелТИ В. Потапенко

Жыццё прысвечана любові
Надзяляючы некага з людзей вялікім сэрцам, Бог ускладае на гэтага чалавека асаблівыя надзеі. У іх такі запас дабрыні, міласэрнасці і спагады, што хопіць адагрэць не адну засмучаную пакутлівую душу. Нехта нават засумняваецца, а ці бывае так, ці здатны наогул чалавек у наш жорсткі, такі несентыментальны і бескампрамісны час думаць не толькі пра сябе, а то і на сябе забывацца?.. Толькі жыццё вельмі лагічнае, яно спраўна вядзе сваю бухгалтэрыю. І чалавек заўжды атрымлівае па заслугах. Любоў і павагу многіх людзей, шчырыя словы ўдзячнасці заслужыла выдатная жанчына, маці, таварыш, грамадскі дзеяч Любоў Мікалаеўна Нагібава. І людзей, якія яе 65-ты дзень нараджэння палічылі і сваім святам, аказалася вельмі шмат.
Любоў Мікалаеўна ўзначальвае раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”. Ёй удалося згуртаваць вакол сябе многіх і многіх людзей з абмежаванымі магчымасцямі, захапіць іх ідэямі актыўнага творчага жыцця, уцягнуць іх – часам, нясмелых, заціснутых – у бурлівую цікавую дзейнасць, паказаць, што жыццё цудоўнае і непаўторнае, якія б выпрабаванні яно табе не падкінула.
Выдатныя арганізатарскія здольнасці, выключныя чалавечыя якасці жанчыны адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, якая не змагла не павіншаваць лідара адной з лепшых грамадскіх арганізацый раёна. Ірына Мікалаеўна ўручыла юбілярцы Падзяку раённага каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый.
Сярод шаноўных гасцей свята былі старшыня цэнтральнага праўлення ГА БелТІ У. П. Патапенка і кіраўнік абласной арганізацыі М. Я. Каралюн. Яны ў адзін голас заўважылі, што вельмі любяць бываць у Шумілінскім раёне, што едуць сюды, літаральна, як у родную сям’ю, да блізкіх людзей. Шумілінскую раённую арганізацыю яны назвалі лепшай у вобласці і рэспубліцы, заўважылі, што нашы людзі – галоўныя героі самых важных мерапрыемстваў. Напрыклад, без іх ужо немагчыма ўявіць Міжнародны фестываль інвалідаў, Славянскі базар і іншыя маштабныя святы. А гэта было б немагчыма без моцнага лідара, які здольны аб’яднаць вакол сябе нераўнадушных лю-дзей, якія ўсе разам здатныя на многае. Любоў Мікалаеўна атрымала Падзяку абласной арганізацыі і Ганаровую грамату цэнтральнага праўлення ГА БелТІ.
Як і належыць у дзень нараджэння, Любоў Мікалаеўна купалася ў кветках, атрымлівала падарункі, прымала самыя цёплыя і шчырыя словы віншаванняў ад сяброў, людзей, якія яе вельмі любяць і цэняць. Песні, вершы, танцы, прадстаўленні, фотаздымкі на памяць – юбілей удаўся. Наперадзе – новыя старты, ідэі, перамогі і здабыткі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №82 ад 18.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *