Началась акция «За безопасность вместе!»

Актуалии Безопасность Общество

“За бяспеку разам!”
Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 17 кастрычніка па 11 лістапада праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе “За бяспеку разам!”.
Мэта акцыі – зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва пра магчымасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюць грамадзяне ў стане алкагольнага ап’янення.
Каб рэалізаваць у нашым раёне комплекс прафілактычных мерапрыемстваў максімальна эфектыўна і вынікова, прыцягнуты суб’екты прафілактыкі і іншыя зацікаўленыя службы: РАУС, аддзел адукацыі, спорту і турызму, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Шумілінская ЦРБ, райгаз, энерганагляд, раённая арганізацыя “Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства”.
На працягу месяца асаблівы акцэнт будзе зроблены на работу з насельніцтвам – тлумачэнне грамадзянам наступстваў злоўжывання спіртнымі напоямі і невыканання правілаў пажарнай бяспекі. Будзе аказана дапамога ў абучэнні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці, дапамога пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы. Пройдуць праверкі стану жылых памяшканняў сямей, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, сямей з дзецьмі-інвалідамі. Не застануцца без увагі адзінокія і адзінока пражываючыя сталыя грамадзяне, інваліды, а таксама тыя, хто пражывае з асобамі асацыяльных паводзінаў.
У гэты перыяд будуць арганізаваны рэйды па праверцы паддашкаў, падвалаў, месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах, а таксама выяўляцца пустуючыя дамы і будынкі, дзе не прыняты арганізацыйныя меры па папярэджанні несанкцыянаванага доступу грамадзян. Пройдуць маніторынгі наяўнасці і стану крыніц вонкавага супрацьпажарнага водазабеспячэння і пад’езду да іх.
Усе гэтыя меры накіраваны, перш за ўсё, на захаванне жыцця і здароўя жыхароў раёна ў асенне-зімовы перыяд.
Рыгор ЖУК, першы намеснік начальніка РАНС
надрукавана ў №83 ад 21.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *