Доска почёта: Виктор Шмарин

Актуалии Людзі і лёсы

Ён прывозіць нам хлеб

Віктар Мікалаевіч Шмарын ужо шмат год працуе вадзіцелем у райспажыўтаварыстве. Ацаніўшы яго прафесійныя і чалавечыя якасці, калектыў прадпрыемства вылучыў калегу на раённую дошку гонару.

За рулём аўтамабіля з надпісам “Хлеб” Віктар Мікалаевіч калясіць па обальскай зоне, дастаўляючы самы запатрабаваны прадукт да людзей. Ён строга сочыць за спраўнасцю свайго 26-гадовага аўтамабіля, сам яго даглядае і рамантуе.

У сем гадзін вадзіцель ужо на рабоце – загружае аўто духмянымі булачкамі, праснакамі, хлебам. Хлеб сёння ёсць усялякі, толькі шумілінскага няма. Сам наш герой любіць пастаўскі і з жалем успамінае былыя гады, калі хлеб пяклі і ў Шуміліне.

Віктар Мікалаевіч пакідае адчуванне чалавека адказнага, рахманага, прыветнага. Ён нешматслоўны, але ёсць упэўненасць у тым, што кожнае яго слова важкае.



2 комментария по теме “Доска почёта: Виктор Шмарин

  1. Давно пора! Очень хороший работник и прекрасный человек!

  2. Виктор Николаевич!С праздником Вас!Мы все (девчата из наших магазинов)Вас очень любим,желаем Вам здоровья,приятно было с Вами работать.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *