Доска почёта: Иван Булах

Актуалии Людзі і лёсы

На дарозе – і зімой, і летам

Дарожных рабочых не цікавяць прагнозы сіноптыкаў: надвор’е мала карэктуе іх планы па добраўпарадкаванні дарог. Вецер, дождж, снег – яны на вуліцы, на дарозе. І гэта сапраўды няпростая і важная праца, вартая прызнання. Іван Юльянавіч Булах, дарожны рабочы ДРБУ № 204, прадстаўляе прадпрыемства на раённай Дошцы гонару. Таму што зарэкамендаваў сябе граматным, добрасумленным работнікам; таму што адказна ставіцца да сваіх абавязкаў і даручэнняў; таму што дысцыплінаваны і сваім прыкладам станоўча ўплывае на калектыў.

Іван займаецца добраўпарадкаваннем дарог, а спецыфіку работ вызначае пара года. Летам гэта ямачны рамонт, добраўпарадкаванне прыпынкаў, прыдарожных палос і многае іншае. Зімой – ачыстка ад снегу, вырубка кустоўя. Майстар валодае ўсімі  сродкамі малой механізацыі і можа годна выканаць любое заданне.

Наталля ЧАРНІЧЭНКА



1 комментарий по теме “Доска почёта: Иван Булах

  1. это то да, се понятно, но дорожки @#&$!оставляют желать лучшего!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *