Лучшие на севе

Актуалии

«ПРЫДЗВІНСКІ» ПРЫМАЎ ВІНШАВАННІ
“ На мінулым тыдні дырэктар ААТ “Прыдзвінскі” Уладзімір Іванавіч Дзятлаў і галоўны аграном гаспадаркі Раіса Сямёнаўна Гарлачова прымалі віншаванні. Ім былі ўручаны ўдзячныя лісты ад ўпраўлення райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК.
“Работа “Прыдзвінскага” падчас сяўбы прызнана лепшай у раёне, – расказаў начальнік райсельгасхарчу В. В. Родзіч. – Тут своечасова справіліся з сяўбой зерневых, перасеялі вымерзлыя ўчасткі азімых, у тэмпе засеялі рапс і кукурузу, прыступілі да пасадкі бульбы”.
Дарэчы, сёлета зерневы клін у “Прыдзвінскім” унушальны – 1303 гектары. “Па праграме “Чыстыя палеткі” распрацавалі 378 гектараў. І там, дзе раслі кустоўе і быльнёг, сёння зелянеюць ячмень і пшаніца”, – расказаў кіраўнік гаспадаркі У. І. Дзятлаў. – Вялікі дзякуй за добрую работу нашым механізатарам, якія працуюць да цёмнага, без выхадных. Таму поспех гаспадаркі – гэта агульны поспех, ні кіраўнік, ні аграном у адзіночку, зразумела, нічога не зрабілі б”.
“На 450 гектарах узыходзіць кукуруза, на 50 – яравы рапс”, – падказвае Р. С. Гарлачова, якая больш за дваццаць гадоў працуе аграномам, у тым ліку апошнія пяць з іх – галоўным.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №36 ад 17 мая



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *