Доска Почёта Шумилинского района

Людзі і лёсы Общество

Праца са знакам якасці.  І маркетолаг, і кансультант

Т. А. Гаўрылава

Сваю справу Таццяна Анатольеўна Гаўрылава ведае дасканала. Прадавец 6-га разраду магазіна “Будматэрыялы” г. п. Шуміліна – больш дваццаці пяці год ў гандлі. Пачынала прафесійны шлях на базе гаспадарчых тавараў, дарэчы, ў гэтым падраздзяленні райспажыўтаварыства працуе і сёння. Вопытнаму прадаўцу ёсць з чым параўнаць сённяшні дзень магазіна “Будматэрыялы”. “Больш за васемсот найменняў тавару… Пра такі асартымент і не марылі ў гады дэфіцыту”, – дзеліцца жанчына ўспамінамі.
Адказная, актыўная, кампетэнтная, Таццяна Анатольеўна з лёгкасцю прымае перамены, асвойвае новыя падыходы да гандлёвай справы. Яна даўно ўжо не толькі прадавец, а і эксперт, і маркетолаг, і кансультант. Нягледзячы на тое, што магазін не на бойкім месцы, пакупнікоў усё ж хапае і даведзеныя планы пастаянна выконваюцца.

Автор Татьяна РОСТОВСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *