28 октября пройдёт Единый день озеленения

2023 – Год мира и созидания Общество

28 кастрычніка пройдзе Адзіны дзень азелянення

Каб прыцягнуць увагу да акцыі «Мірная і стваральная праца на карысць чыстай і зялёнай краіны!», прымеркаванай да Года міру і стварэння, у рамках якой плануецца пасадка дрэў і кустоў, закладка паркаў, алей і садоў, а таксама догляд за ўжо высаджанымі дрэвамі, Міністэрства прыроды запрашае прыняць удзел у Адзіным дні азелянення, які пройдзе 28 кастрычніка.

Кожны жадаючы можа пасадзіць дрэва і добраўпарадкаваць свой двор. Мінпрыроды просіць улічваць, што для пасадкі дрэў і кустоў непрыдатныя ўчасткі пад інжынернымі сеткамі, камунікацыямі, у непасрэднай блізкасці ад сцен будынкаў і збудаванняў. Давайце разам мы зробім наш родны край яшчэ больш цудоўным і прыгожым!

Генадзь КІСЯЛЕВІЧ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *