Как в Шумилино встречали Новый год

Актуалии Общество

Праздничный утренник вШумилинском ГДК

280 дзетак прыехалі на свята

28 снежня ў актавай зале гарадскога Дома культуры было шумна і весела. Сюды на дабрачынную ёлку прыехалі 280 дзетак з усяго раёна – са шмат-дзетных і апякунскіх сем’яў, дзеці-сіроты і інваліды. Былі не толькі школьнікі, але і выхаванцы дзіцячых садкоў разам з дарослымі.
Мерапрыемства пачалося з выступлення намесніка старшыні райвыканкама А. М. Зайцава. Анатоль Мікалаевіч падзякаваў рабятам за добрую вучобу, за старанне, за спартыўныя дасягненні, за дапамогу ветэранам. Ён адзначыў, што ў нашым раёне створаны ўсе ўмовы для развіцця дзіцячых здольнасцяў, пажадаў усім моцнага здароўя, поспехаў і спаўнення жаданняў.
Работнікі Дома культуры парадавалі дзяцей казкай “Варвара-краса – доўгая каса”. Дзеці шчыра апладзіравалі казачным героям.
А ў фае чакала тэатралізаванае прадстаўленне “Ёлачка, запаліся!”, якое падрыхтавалі работнікі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Рабяты вадзілі карагоды, удзельнічалі ў гульнявой праграме, расказвалі вершы і спявалі песні.
Ларыса КІСЯЛЁВА.

В Обольском социальном приюте

Увесь тыдзень – госці
Напярэдадні Новага года ў Обальскім сацыяльным прытулку, дзе знаходзяцца дзесяць дзетак, не пераводзіліся госці. Толькі за апошні тыдзень тут пабывалі прадстаўнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Обальскай школы мастацтваў, Обальскага лясніцтва, “Аблгазу”, Мікіціхінскай СШ, “Лаўжанскага”, Беларусбанка, “Прыазёрнага міру”, “Шумілінарайгазу”, “Славянскага прадукту”, “Карыны-гандлю”, райкама БРСМ, “Чырвонага Крыжа”, райспажыўтаварыства, РАУС, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённай гімназіі, СШ №1, Обальскага керамічнага завода, райкама прафсаюза работнікаў адукацыі, суда Шумілінскага раёна, полацкія бізнесмены і жыхарка райцэнтра В. Жукава.
Падарункі і тэатралізаваныя прадстаўленні, пажаданні і карагоды – адным словам, дзецям не было часу сумаваць.

Новогодняя сказка в детском отделении районной больницы

Свята падарыла моладзь
Навагодніх святаў з нецярпеннем чакаюць усе дзеці. Праўда, некаторыя трапілі пад самы Новы год у бальніцу. А свята ж так хочацца!  29 снежня райкам БРСМ і СШ №1 арганізавалі навагодняе прадстаўленне ў дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы. Да чатырнаццаці хлопчыкаў і дзяўчынак наведаліся любімыя казачныя героі і, зразумела, Дзед Мароз са Снягуркай. Карагоды, гульні, салодкія падарункі дазволілі малым і ў бальніцы адчуць набліжэнне Новага года.

Ёлка в ТЦСОН Шумилинского района

Атмасфера цудаў і казкі
Радасцю свяціліся вочы дзяцей: навагоднюю дабрачынную ёлку ладзілі для іх спецыялісты Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва напярэдадні Новага года. Атмасферу цудаў для дзяцей-інвалідаў  удала стварылі казачныя персанажы, ролі якіх выконвалі самі работнікі Цэнтра: С. Блізнец, Т. Іваноўская, Ю. Пятроўская, А. Тарасава, В. Шумілава, В. Пацэвіч, вяла свята Л. Графская.
Дзеці шчыра перажывалі за зачараваную Снягурку, зусім не баяліся жартаў бабы Ягі і Кашчэя. Вясёлыя карагоды, песні, вершы, мноства добрых уражанняў – якраз тое, што вельмі патрэбна гэтым дзеткам.
Работнікі Цэнтра шчыра ўдзячныя раённаму Фонду міру і асабіста В. А. Паршыкавай за салодкія падарункі, а таксама калектыву ПМС (начальнік В. Л. Філіпаў) за цукеркі, якія дзеці з задавальненнем атрымалі на навагоднім ранішніку з рук самога Дзеда Мароза.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №1 ад 4.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *