5 лістапада – Дзмітраўская бацькоўская субота

Духоўнае

5 лістапада – Дзмітраўская бацькоўская субота
У першую суботу лістапада праваслаўныя вернікі адзначаюць Дзмітраўскую бацькоўскую (памінальную) суботу – дзень агульнай малітвы пра памёрлых, дзень надзеі на міласэрнасць Божую.
У гэты дзень праваслаўныя хрысціяне моляцца аб памерлых бацьках і братах. Таму субота, прысвечаная малітоўнай памяці памерлых, называецца бацькоўскай. Ёсць яшчэ адна назва – Дзмітраўская субота.  Князь Дзмітрый Данскі  пасля Кулікоўскай бітвы ўстанавіў дзень памяці загінуўшых у ёй воінаў на суботу перад 8 лістапада  (дзень Святога Дзмітрыя Салунскага).
Дарагія браты і сёстры! Памолімся за нашых родных, воінаў і ўсіх хрысціян, якія памерлі.  Няхай нашы сэрцы пранікнуцца  пачуццём любові і ўдзячнасці да памерлых, а Гасподзь даруе ім грахі і падорыць  Царства Нябеснае.
Протаіерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ,
благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Іерэй Аляксандр ФУРСАЎ,
настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы.
Расклад царкоўных службаў у храмах раёна
9.00 – паніхіда ў храме Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна);
9.00 – паніхіда ў храме Сергія Раданежскага (в. Лескавічы);
10.00 – паніхіда ў храме Успення Прасвятой Багародзіцы (в. Пабеда);
12.00 – паніхіда ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы (в. Сураўні);
14.00 – паніхіда ў храме Архістратыга Міхаіла (а.-г. Крывое Сяло).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *