Депутат Лариса Молодечкина выступила перед выборщиками

Общество Официально

Быць у курсе ўсіх спраў і дапамагаць людзям
4 лістапада са справаздачай перад сваімі выбаршчыкамі выступіла дэпутат па Светласельскай выбарчай акрузе №28 Ларыса Маладзечкіна. Яна прааналізавала сваю дзейнасць як народнага выбранніка ў кантэксце работы раённага Савета дэпутатаў у цэлым за перыяд са студзеня па кастрычнік гэтага года. Сустрэча прайшла ў раённай гімназіі.
Ларыса Уладзіміраўна заўважыла, што, прымаючы ўдзел ва ўсіх самых важных афіцыйных мерапрыемствах рознага ўзроўню, ёй удаецца быць у курсе падзей, ведаць, якім чынам вырашаюцца тыя ці іншыя пытанні, што хвалююць людзей, якія рашэнні прымаюцца раённымі ўладамі.
Дэпутат заўважыла, што на пасяджэннях сесіі і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў абмяркоўваюцца найбольш актуальныя тэмы жыццядзейнасці, прымаюцца канкрэтныя рашэнні. Гэта пытанні сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, гандлёвага абслугоўвання, работы сістэмы адукацыі, пажарнай бяспекі і інш.
Найбольш важным накірункам дзейнасці дэпутацкага корпусу Л. У. Маладзечкіна назвала работу з людзьмі, якая праводзіцца праз розныя формы і метады. Яна прааналізавала колькасць і тэматыку зваротаў грамадзян, як станоўчы ацаніла той факт, што іх колькасць, напрыклад у райвыканкам, апошнім часам узрасла. “Гэта ж добра, што чалавек ідзе на прыём з надзеяй вырашыць сваё пытанне”, – абгрунтавала сваю думку дэпутат. Самы высокі паказчык зваротаў грамадзян на тысячу насельніцтва зафіксаваны ў Светласельскім сельсавеце – 9,2 (па раёне – 8,7).
З якімі ж пытаннямі звяртаюцца людзі? Арганізацыя збору смецця, выплата зарплаты, праблемы жыллёва-камунальнай сферы і іншыя. Што тычыцца збору смецця, Ларыса Уладзіміраўна паведаміла, што хутка ў Лескавічах будуць устаноўлены два кантэйнеры для насельніцтва, тым самым адпадзе неабходнасць “лавіць” трактар.
Звяртаюцца выбаршчыкі і канкрэтна да свайго дэпутата. Л. У. Маладзечкіна заўважыла, што яна заўжды адкрыта да ўзаемін з людзьмі. Ёй адрасуюць пытанні, звязаныя не толькі з сістэмай адукацыі, але, і зноў жа, жыллёва-камунальныя, дарожныя, пытанні землеўпарадкавання і іншыя. Калі кампетэнцыі дэпутата недастаткова, каб дапамагчы чалавеку, яна звяртаецца за дапамогай у адпаведныя службы, але ў любым выпадку стараецца дапамагчы кожнаму канкрэтнаму чалавеку.
Пра тое, як вырашаюцца пытанні, як складваецца і размяркоўваецца бюджэт, расказаў старшыня Светласельскага сельвыканкама В. В. Шчарбакоў.  Віктар Вікенцьевіч прааналізаваў прычыны росту колькасці зваротаў у сельвыканкам. Некалькі зваротаў паступіла да старшыні і ў ходзе дадзенага мерапрыемства. У прыватнасці, па вулічным асвятленні, добраўпарадкаванні дарог, капітальным рамонце жылля. Усе патанні ўзятыя на заметку.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *