Депутаты Шумилинского райсовета внесли корректировки в бюджет

Президент Экономика

Унеслі ўдакладненні ў бюджэт
На пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла ўчора 21 лістапада, дэпутаты ўнеслі змяненні і дапаўненні ў рашэнні раённага Савета, прынятыя раней.
Па прапанове дэпутата райсавета начальніка фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнкі былі ўнесены змяненні ў раённы бюджэт з мэтай яго карэкціроўкі па асобных артыкулах даходаў і расходаў у адпаведнасці з патрэбамі бягучага моманту.
Таксама былі ўнесены змяненні ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў аб продажы жылых дамоў (кватэр) у сельгасарганізацыях, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці. У прыватнасці, быў зменшаны да трох гадоў стаж работы, неабходны для прыватызацыі жылля. Як патлумачыла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, якая вяла пасяджэнне, змяненні выкліканы неабходнасцю актывізаваць прыватызацыю жылых памяшканняў, каб пазбавіць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ад абслугоўвання крэдытаў, узятых на будаўніцтва гэтага жылля. Змяненні ўносяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і тычацца чатырох камунальных прадпрыемстваў: “Мішневічы”, “Сіроцінскі”, “Ульскі” і “Шумілінскі райаграсэрвіс”.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №91 ад 22.11.2016 г.



1 комментарий по теме “Депутаты Шумилинского райсовета внесли корректировки в бюджет

  1. Району нужны «грошы»! Хотя бы на этом фоне людям меньше проблем с приватизацией! Ну это и понятно, ведь вновь созданные рабочие места, когда ещё прибыль в районный бюджет принесут!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *