В Шумилино прошло мероприятие, посвящённое неделе профсоюзной культуры

Актуалии Общество

Галоўная каштоўнасць – людзі працы
У раённым цэнтры культуры адбылося мерапрыемства, прысвечанае тыдню прафсаюзнай культуры.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Васіль Юхнавец уручыў старшыні райвыканкама Аляксандру Снараву юбілейны медаль “110 год  прафсаюзнага руху Беларусі”.
В. В. Юхнавец адзначыў, што культура ў шырокім сэнсе закранае ўсе сферы дзейнасці: культуру чалавечых і сямейных адносін, мастацкую культуру, культуру вытворчасці і земляробства. Прафсаюзы з’яўляюцца арганізатарамі працоўнага руху і культурнага жыцця ў раёне, аб’ядноўваюць моладзь і ветэранаў, пачынаючых і прафесіяналаў.

В. В. Юхнавец уручыў граматы абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў культуры начальніку аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціне Навіцкай, кіраўніку народнага тэатра мініяцюр “БУФФ” раённага цэнтра культуры Юрыю Раманаву, загадчыцы Мішкавіцкага сельскага клуба Зінаідзе Касьянавай.
За актыўны ўдзел і асабісты ўклад у прафсаюзнае жыццё былі ўзнагароджаны старшыні прафсаюзных пярвічак некаторых арганізацый раёна, ветэраны, а таксама актывісты ўстаноў культуры.

Да віншаванняў далучылася  в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Людміла Варкун. За добрасумленную працу, актыўны ўдзел у прафсаюзным і грамадскім жыцці і ў сувязі з прафесійным святам граматамі абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу былі ўзнагароджаны старшыня прафсаюзнага камітэта ТАА “Вітконпрадукт” Аліна Кашнікава і механізатар ААТ “Ляжні” Аляксандр Іваноўскі.
У намінацыі “Лепшы машынны двор” сёлета названы машынны двор ААТ “Прыдзвінскі” (галоўны інжынер Леанід Каваленка). У намінацыі “Лепшы сельскі падворак” пераможцамі прызнаны падворкі сем’яў Аляксандра і Алены Драгун з Пабеды і Сяргея і Кацярыны Ціханенкаў з Лявонава. Усе пераможцы атрымалі ад прафсаюза работнікаў АПК каштоўныя падарункі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №91 ад 22.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *